БДУ прэзентуе і запрашае на англамоўную праграму!
- 13.06.2016
- Іншае
- усе зацікаўленыя
- Мінск
- 15 чэрвеня 2016
- беларуская, руская
- 15.06.2016
- im.bsu.by
15 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя новай англамоўнай магістарскай праграмы БДУ і Ўніверсітэта прыкладных навук горада Міттвайда (Нямеччына) “Кіраванне ў рэальным сектары эканомікі”.
Дакладны час – 17:00 серады, 15 чэрвеня. Лакацыя – Ленінградская, 20 (будынак факультэта міжнародных дачыненняў, аўдыторыя 1302).
Мэта праграмы – з дапамогай тэарэтычнага навучання з акцэнтам на прыкладную скіраванасць падрыхтаваць спецыялістаў у галіне эканомікі і прыродазнаўчых навук, які будзе валодаць інжынернымі прыёмамі і метадамі кіравання для малых, сярэдніх і буйных прадпремстваў, крэатыўна думаць і дзякучы валоданню замежнымі мовамі быць запатрабаваным на міжнародным рынку працы.
Праграма прадугледжвае атрыманне двайнога дыплома: БДУ і Ўніверсітэта Міттвайда.
Сферы дзейнасці:
- мэнэджмент;
- кантролінг;
- маркетынг;
- лагістыка;
- праектны мэнэджмент і мэнэджмент якасці;
- фінансавы аналіз і ўлік;
- техничная падтрымка, абслугоўванне ды іншыя.
Падчас сустрэчы ўсе ахвотныя змогуць задаць свае пытанні кіраўніку праграмы Сяргею Ўладзіміравічу Лукіну.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па электроннай пошце im@bsu.by ці па тэлефоне +375 17 209 59 90 (Інстытут нямецкіх даследаванняў).
Падрабязнасці ёсць тут.