БДУ запрашае павучыцца па абмене!

Дэпартамент міжнародных сувязей БДУ запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і супрацоўнікаў універсітэта да ўдзелу ў праграмах абмену з партнёрскімі ўніверсітэтамі.

У 2016-2017 акадэмічным годзе ёсць магчымасць павучыцца альбо прайсці стажыроўку ў наступных навучальных установах:

  • Універсітэт Валенсіі (Гішпанія);
  • Універсітэт Турку (Фінляндыя);
  • Універсітэт Тарту (Эстонія);
  • Ягелонскі ўніверсітэт (Кракаў, Польшча);
  • Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт імя Гедымінаса (Літва).

Працягласць навучання – 1-2 семестры для студэнтаў, 5 дзён – для выкладчыкаў.

Патрабаванні да студэнтаў / магістрантаў / аспірантаў:

  • навучацца на дзённай форме, апроч першага і выпускнога курсу;
  • мець сярэдні бал не ніжэй за “7”;
  • валодаць замежнай мовай у адпаведнасці з патрабаваннямі гасцявога ўніверсітэта;
  • не мець фінансавых і акадэмічных запазычанасцей.

Пералік спецыяльнасцей, даступных для кандыдатаў, а таксама пералік неабходных дакументаў можна паглядзець тут.

Патрабаванні да супрацоўнікаў БДУ:

  • быць штатным супрацоўнікам універістэта;
  • добра валодаць замежнай мовай;
  • папярэдняя дамоўленасць з гасцявым універсітэтам пра магчмыасць прыняць кандыдата на стажыроўку альбо на лекцыйную дзейнасць.

Пералік неабходных дакументаў можна паглядзець па спасылцы.

Дакументы прымаюцца да 14 кастрычніка двума экзэмплярамі:

  • у электронным выглядзе адным pdf-файлам на адрас chambrovich@bsu.by;
  • у папяровым выглядзе ў аддзел міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва.

З пытаннямі можна звяртацца па адрасе вуліца Ленінградская, 20, к. 407 альбо па тэлефоне +37517 209-53-32.

Час працы: 8:30-13:00, 14:00-17:00

Падрабязнасці – па спасылцы.