Бібліятэка ізноў ажывае!

“Жывая бібліятэка” запрашае на сустрэчу! Гэтым разам падзея адбудзецца у межах праекта часопіса CityDog.by “Мінскія дыяспары” у ангары “ЦЭХа” разам з выставай “Межы Іншага” групы “Вера”.

Жывая бібліятэка – гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта менавіта тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубачкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і часам нават атрымаць слушную параду.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне”, калі надыходзіць час сесіі.

“Жывая бібліятэка” – гэта выдатная магчымасць падвесці вынікі лета і даведацца пра што-небудзь новае.

Сачыце за навінамі у суполках у VK і FB, і ўжо зусім хутка арганізатары раскрыюць таямніцу таго, якія кнігі адкрыюцца для вас гэтым разам!

Вас чакаюць 28 жніўня з 15:00 да 19:00 у прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16)

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.