Бізнес-конкурс для студэнтаў ад Danone

Кампанія Danone Беларусь запрашае студэнтаў прыняць удзел у бізнес-гульні High-Flyer.
Адабраныя ўдзельнікі змогуць стварыць уласны прадукт, прэтэндаваць на грашовы прыз і атрымаць магчымасць працаваць у Danone.

High-Flyer гэта бізнес-гульня ад кампаніі Danone Беларусь для студэнтаў 3-5 курсаў усіх ВНУ Беларусі, падчас якой удзельнікі будуць вырашаць комплексную бізнес-задачу і ствараць новы малочны прадукт.

Для ўдзелу Danone абярэ 36 кандыдатаў, якія будуць падзелены на 6 каманд. У кожнай камандзе будуць наступныя спецыялісты: тэхнолаг, спецыяліст па развіцці новых прадуктаў, маркетолаг, спецыяліст па планаванні вытворчасці, фінансіст і лагіст.

За 2 месяцы студэнты ў складзе каманд распрацуюць новыя малочныя прадукты і канцэпцыю іх вывядзення на рынак, вырабяць яго на адным з прадпрыемстваў Danone і прэзентуюць свае ідэі журы.

Бізнес-гульня High-Flyer праводзіцца 6 год, за якія больш за 30 удзельнікаў прайшлі стажыроўку і атрымалі працу ў Danone.

Як паўдзельнічаць:

Каб стаць удзельнікам гульні, запоўніце кароткую анкету, даступную ў раздзеле High-Flyer па спасылцы, і зрабіце анлайн-тэставаннеHigh-Flyer. Рэгістрацыя і анлайн-тэставанне даступныя да 22 лютага. Вынікі адбору – стануць вядомымі да 28 лютага.