BizWay бізнэс-інтэнсіў для школьнікаў

Бізнэс – справа маладая! Калі табе ад 14 да 17 гадоў і ты ўжо задумваешся пра ўласную справу, прыходзь на трэнінг, які ладзяць Deti-MBA i Альфа-банк.

Інтэнсіў BizWay складаецца з 6 сустрэч, падчас якіх ты даведаешся:

  • што такое стартап і якія віды стартапаў існуюць
  • як ацаніць знешняе і ўнутранае асяроддзе праекта
  • як падлічыць манетызацыю праекта

Яшчэ ты навучышся генераваць ідэі бізнэсаў, складаць пітчы, атрымаеш зваротную сувязь ад бізнэс-супольнасці Мінска.

Старт праграмы 7 ліпеня. 

Рэгістрацыя на праграму па спасылцы да 4 ліпеня.

Заняткі будуць праходзіць па суботах з 11-00 да 13-30 у Альфа-Хабе (Мінск, Няміга 5).

Удзел бясплатны.

Па пытаннях звяртацца ў Instagram direct @detimba або info@deti-mba.by.