Бліжэй да прыроды з “Экасофіяй”!

Цэнтр экалагічнага выхавання і развіцця пры падтрымцы РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» ладзіць курс інтэрактыўных трэнінгаў “Экасофія”, прысвечаны экалагічным праблемам сучаснасці, роўным адносінам з прыродай, экалагічнай эстэтыцы і інш. Адметнасць курса ў тым, што ён базуецца на інавацыйных методыках нефармальнай адукацыі, прынцыпах актыўнага навучання і інтэрактыўнасці.

Мэта праграмы – дапамагчы ўдзельнікам узнавіць сувязі з прыродай, якія мы непазбежна страчваем ва ўмовах сучаснага гораду, раскрыць асабісты патэнцыял і адкрыць для сябе новыя мастацкія практыкі. Акрамя таго, удзельнікаў чакаюць новыя знаёмствы з аднадумцамі і экспертамі.

Курс семінараў “Экасофія” доўжыцца 1,5 месяцы. Заняткі будуць праходзіць увечары 2-3 разы на тыдзень. Падчас семінараў разглядаюцца тэмы адносінаў прыроды і чалавека, экалагічных праблем сучаснасці, экалагічнай этыкі і “зялёнай” маралі, экалагічнай эстэтыкі і прыродатворчасці, ідэі “зялёнага грамадства” і інш. Таксама ўдзельнікаў чакаюць варкшопы ад экспертаў па японскім мастацтве этагамі, хайку і ікебана.

Умовы:

Для ўдзелу неабходна да 15 кастрычніка зарэгістравацца па спасылцы. Для арганізацыйных мэтаў (кава-паўзы, друкаваныя матэрыялы) удзельнікаў просяць заплаціць 30 BYN за ўвесь курс. Удзельнікі абавязаны наведаць не менш за 70% усіх заняткаў.

Пачатак курса – 17 кастрычніка 2018

Падрабязней пра курс інтэрактыўных семінараў “Экасофія” – тут.