BrainHUB едзе ў Гародню

8-9 кастрычніка ў Гародні адбудзецца адукацыйны каворкінг-праект “BrainHUB”.

Тэмы двухдзённых інтэнсіваў:

  • лакальныя супольнасці;
  • стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў;
  • праца і прасоўванне ў сацыяльных медыях.

Што такое “BrainHUB”? Гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) у невялікай суполцы людзей з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу па фармаванні і рэалізацыі ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў “BrainHUB”.

Удзельнікі праекта змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама каштоўныя веды ў галіне стратэгічнага планавання і мэнэджменту, маркетынгу, грамадзянскай журналістыкі. Акрамя таго, істотным складнікам удзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе праекта, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў “BrainHUB”.

Лектарамі гарадзенскага “BrainHUB” будуць:

  • мэнеджер па арганізацыі фестываляў, выставаў, крэатыўных праектаў Настасся Курыленка;
  • гарадзенскі грамадскі актывіст Ігар Кузьмініч;
  • медыя эксперт, культуролаг і журналіст Максім Жбанкоў;
  • эксперт у галіне SMM і спікер адукацыйнага цэнтра “Rocket” Ян Сташкевіч.

Акрамя тэматычных заняткаў, удзельнікаў “BrainHUB” чакаюць цімбілдынгі і вечаровая культурніцкая праграма 8-га кастрычніка.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у праграме абсалютна бясплатны, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна да 4  кастрычніка (ўключна), неабходна толькі запоўнць кароткую форму. Колькасць месцаў абмежаваная (20 чалавек).