“Bridge-2016” у Грузii

Асацыяцыя «The Peace Revolution Brigde Youth» запрашае 30 маладых людзей з краiн Усходняй Еўропы, Каўказа i Сярэдняй Азii, якiя цiкавяцца вывучэннем самарэфлексii як спосабам рэальнага змянення свету.

Дэвiз асацыяцыi – усталяванне мiру ў рэгiёне i ў свеце можа быць дасягнутым толькi праз мiр у кожным з нас.

Мэта сустрэчы – папулярызаваць культуру мiру, талерантнасцi, прадухiлення канфлiктаў праз медытацыю i самаразвiццё. У праграму будуць уключаны iнтэрактывы, заняткi па медытацыi i йозё, лекцыi i дыскусii, якiя маюць на мэце выхаваць навыкi неканфлiктанага супрацiву, «мiрнай» адукацыi, узаемазвязанай крэатыўнасцi i стрэс-мэнэджменту.

Трэнінг адбудзецца з 11 па 14 сакавіка 2016 года ў Грузіі.

Патрабаваннда кандыдатаў:

  • мець грамадзянства адной з названых краiн, у тым ліку Беларусi;
  • узрост – 20-32 гады;
  • закончыць як мiнiмум 21 дзень анлайн-заняткаў па праграме самаразвiцця;
  • добра валодаць пiсьмовай i вуснай ангельскай мовай;
  • быць аптымiстычным i адкрытым свету, з яўным лiдарскiм патэнцыялам, зацiкаўленым у распаўсюджваннi культуры мiру.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткi на жыллё i харчаванне пераймае асацыяцыя. Кампенсацыя выдаткаў на пералёт у Грузію і зваротны бок будзе залежыць ад матывацыйнага лiста.

Як падацца

Пасля сканчэння заняткаў па анлайн-праграме самаразвiцця камiсiя прызначаць дату iнтэрв’ю. Рэгiстрацыя на удзел у сустрэчы па спасылцы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 снежня 2015 г.  Дэдлайн выканання ўсiх крытэраў для удзелу – 15 студзеня 2016 г.