Будучыня – за віртуальнай рэальнасцю? КінаСтартап-школа запрашае даведацца

Як прымяніць гульнявую і віртуальную рэальнасць у аўдыёвізуальным асяроддзі? На думку шматлікіх экспертаў, менавіта гэтыя напрамкі будуць вызначаць мультымедыйную будучыню. І менавіта гэтым тэмам будзе прысвечаны мітап КiнаСтартап-школы, які адбудзецца 2 красавіка.

Калі: 2 красавіка, 11:00 – 14:00.
Дзе: простора “Башня”, пр. Дзяржынскага, 57, Мінск.

Мітрый Сoркін, крэатыўны прадзюсар (Галерэя віртуальнай рэальнасці Вір, Feeling Films) раскажа:

  • адкуль з’явілася гэтая незразумелая віртуальная рэальнасць і чаму яна набірае папулярнасць сёння?
  • як стварыць кантэнт для віртуальнай рэальнасці?
  • дзе, як і навошта ўжываць віртуальную рэальнасць?
  • асаблівасці ўжывання ў кіно і інтэрактыўных гісторыях?
  • куды мы ідзем і куды прыйдзем з віртуальнай рэальнасцю за спінай?

Раман Сердзюкоў, кіраўнік групы распрацоўкі кампаніі Мелсофт, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт распавядзе пра:

  • кароткі экскурс у гісторыю развіцця кампутарных гульняў;
  • сучасныя трэнды індустрыі кампутарных гульняў;
  • арганізацыю бізнэсу распрацоўкі гульняў.

КiнaСтартап-школа будзе карысна тым, хто хоча даведацца aб усiх сакрэтах найбольш папулярных напрамкаў у сферы медыяў. Арганізатары дапамогуць зразумець, як будуецца бізнэс у аўдыёвізуальным асяроддзі і якія праекты стануць запатрабаванымі ў бліжэйшы час.

КiнаСтартап-школа – гэта некамерцыйны праект, таму ўдзельнікі аплочваюць арганізацыйны ўнёсак – 3 рублі, які складае 10% кошту мерапрыемства.

Усе заняткі КiнаСтартап-школы праводзяцца кінашколай А. Палупанава ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСІБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай инфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнэсу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ОСIБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).