Будзь пільным: варкшоп па інтэрнэт-палітыцы

Варкшоп па інтэрнэт-палітыцы вітае ўсіх зацікаўленых у Франкфурце-на-Одэры.

  • Як развiваецца iнтэрнэт-палiтыка ў краiнах Усходняга Партнёрства?
  • Цi будзе зрух геапалiтычных альянсаў мець уплыў на iнтэрнэт-палiтыку ва Ўкраiне i Арменii?
  • Як эканамiчныя фактары ўплываюць на iнтэрнэт-палiтыку ў гэтых краiнах?
  • Якую ролю грае грамадзянская супольнасць?

8га сакавiка зацiкаўленыя ўдзельнiкi з шасцi краiнаў збяруцца ў Нямеччыне, каб адказаць на гэтыя пытаннi.

На прапанаваным варкшопе ўдзельнікі паспрабуюць пільней паглядзець на палiтыку ў iнтэрнэт-прасторы краiнаў Усходняга Партнёрства, якiя застаюцца на мяжы геапалiтычнага недаверу памiж Масквой i Брусэлем.

Патрабаваннi да кандыдатаў

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацiкаўленыя студэнты наступных накірункаў:

  • мiжнародныя дачыненні;
  • права;
  • эканoмiка;
  • сацыялагiчныя навукі ў шырокiм разуменнi.

Таксама вiтаюцца неакадэмiчныя эксперты грамадзянскай супольнасцi, журналiсты i г.д.

Каб стаць удзельнікам варкшопу, неабходна даслаць на е-адрас event@cihr.eu CV і невялікі расповед пра сябе.

Дэдлайн – 15 лютага 2016 г.

Дадатковую iнфармацыю можна пачытаць тут.