Будзь валанцёрам: новыя магчымасці рабіць добрыя справы

У лістападзе адкрываецца “Школа валанцёра” для берасцейцаў 16-22 гадоў.

Тут спадабаецца тым, хто хоча рабіць свет вакол сябе прыгажэй, удзельнічаць у арганізацыі цікавых акцый і мерапрыемстваў, знайсці аднадумцаў і сяброў.

Каб падключыцца да праекту, дастаткова наведаць адзін з чатырох трэнінгаў “Школы валанцёра”: 12, 13, 19 ці 20 лістапада.

Дзе: офіс «Дзедзіча», Берасце, вул. Маякоўскага 46/1.

Удзел бясплатны, трэба толькі запоўніць анлайн-анкету да 6 лістапада.

На аднадзённых трэнінгах удзельнікам…

  • раскажуць, што валанцёрства і ўдзел у грамадскіх ініцыятывах – гэта цікава і карысна;
  • падбяруць для кожнага энтузіяста каманду і дапамогуць у рэалізацыі ідэй, якая пройдзе ў займальным фармаце гульні “Біржа ідэй”. А ў далейшым можна будзе пазнаёміцца і далучыцца да берасцейскіх арганізацый, якім патрэбна дапамога валанцёраў.

Самых актыўных удзельнікаў праекту арганізатары запросяць у Люблін для абмену досведам з польскімі актывістамі.

Больш інфармацыі пра “Школу валанцёра” — на старонцы ў сацыяльнай сетцы vk.com/beavolunteer.