БутКэмп 2: абмеркаванне дзейнасці айці-валанцёраў

Каманда “Лічбавай майстэрні” запрашае айці-валанцёраў і зацікаўленыя ў тэхнічнай дапамозе грамадскія ініцыятывы да ўдзелу ў “БутКэмп 2”.

Калі: 9 верасня, 12.00;
Дзе: “Комната 3\0\2” (вул. Леніна, д.50, к.302).

У першай частцы валанцёры распавядуць пра жыццё Лічбавай майстэрні за апошні час (дасягненні і пралікі). Пасля ініцыятывы змогуць падзяліцца сваім паспяховым/непаспяховым досведам працы з айці-валанцёрамі. Айці-валанцёры таксама падзеляцца сваімі гісторыямі поспехаў і правалаў працы з грамадскімі арганізацыямі.

Апошні і асноўны блок будзе прысвечаны працы над фармулёўкай задач ініцыятыў, а таскама магчымасці знайсці сабе айці-валанцёра або задачу.

Грамадскім арганізацыям варта звязацца з Фаланстарам (falanster.by@gmail.comда 23:59 серады (6 верасня) і выразіць сваё жаданне заняць пэўны слот часу на мерапрыемстве.

Іншыя дэталі ў блогу Майстэрні або на сайце Фаланстэра.