Бяспека журналістаў падчас журналісцкіх расследаванняў: трэнінг

Міжнародная федэрацыя журналістаў у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў аб’яўляюць набор на двухдзённы трэнінг “Бяспека журналістаў падчас журналісцкіх расследаванняў”.

Калі: 29-30 красавіка 2018 года.
Дзе: Мінск.

Праграма трэнінгу разлічана на тых, хто мае досвед журналісцкіх расследаванняў, а таксама на журналістаў, якія плануюць уласныя расследаванні.

Падчас навучання ўдзельнікі/-цы даведаюцца пра планаванне журналісцкіх расследаванняў з пункту гледжання ўласнай бяспекі, пра абарону крыніц інфармацыі, а таксама навучацца ацэньваць рызыкі і складаць план аператыўнай працы, аналізаваць пагрозы і выпрацоўваць контрмеры.

Вядоўцы трэнінгу — сертыфікаваныя трэнеры па бяспецы журналісцкай дзейнасці, падрыхтаваныя МФЖ.

Для іншагародніх прадугледжана кампенсацыя праезду і пражыванне.

Працоўная мова — руская.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 25 красавіка запоўніць рэгістрацыйную форму.

Колькасць месцаў абмежаваная.