Беларусь будзе грамадзянскай
- 25.02.2016
- Іншае

- грамадскія ініцыятывы, группы-пачаткоўцы
- Беларусь, Чэхія
- 2016 - 2017
- беларуская, руская
- 07.03.2016
- civicbelarus.eu
Чэская няўрадавая арганізацыя «Грамадзянская Беларусь» абвяшчае чарговы конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку ініцыятыў-пачаткоўцаў.
Арганізацыя прапануе досвед ды практыку лепшых няўрадавых арганізацыяў Чэхіі, Беларусі і краінаў Цэнтральнай Еўропы. Праграма не мае на мэце выключна фінансавую падтрымку лакальных ініцыятываў, прыярытэтным з’яўляецца прафесійны рост і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя і пачынаючыя групы ды ініцыятывы.
Праграма падтрымкі ўключае:
- дыягностыку — вызначэнне моцных і слабых бакоў групы/ініцыятывы (як пераадолець слабыя моманты ў працы і якім чынам больш эфектыўна выкарыстоўваць моцныя);
- індывідуальны план — кожная група распрацуе з дапамогай трэнераў індывідуальны план працы/развіцця на пэўны пэрыяд. Такі план можа ўключаць серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфектыўнай дзейнасці;
- рэалізацыю міні-праектаў;
- стажыроўкі ў Чэхіі — для найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў праекту магчыма наведванне Чэхіі для сустрэчаў і знаёмства з чэскімі калегамі, лакальнымі ініцыятывамі і іх досведам працы.
Да ўдзелу ў праграме не дапускаюцца спартыўныя аб’яднанні, актыўныя палітыкі, людзі ці групы, галоўнай задачай якіх з’яўляецца распаўсюджваньне рэлігіі, удзельнікі падобных праграмаў, якія рэалізуюцца паралельна з праграмай падтрымкі ці ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў. У абгрунтаваных выпадках могуць быць зробленыя выключэнні.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на е-адрас info@civicbelarus.eu назву ініцыятывы, рэгіён, электронны адрас, тэлефон.
Дэдлайн — 7 сакавіка 2016 г.