Беларусь-Германія: партнёрская сустрэча для НКА

ОДБ Брусель разам з Праграмай падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі запрашаюць некамерцыйныя арганізацыі на сустрэчы па наладжванні партнёрстваў, якія пройдуць у Мінску і Гародні.

Час і месца:

  • 26 ліпеня, 11:00 — 15:00 — Мінск;
  • 27 ліпеня, 12:30 — 16:00 — Гародня.

Мэтавая аўдыторыя: некамерцыйныя арганізацыі, якія працуюць у галіне ўстойлівага развіцця і жадаюць знайсці партнёраў з Германіі для рэалізацыі сумесных праектаў. Вітаецца ўдзел арганізацый, мэта якіх скіравана на рэгіянальнае развіццё, захаванне рэсурсаў, нефармальную адукацыю, абарону ўразлівых груп насельніцтва праз праграмы і праекты ў сферы ўстойлівага развіцця ды інш.

Мэта мерапрыемстваў: падрыхтоўка сумесных прапаноў для конкурса праектаў Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.

Праграма мерапрыемстваў:

  • інфармацыя пра конкурс праектаў Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.
  • знаёмства з досведам нямецкіх арганізацый-удзельніц;
  • абмеркаванне магчымасцей супрацоўніцтва і г.д.

Працоўныя мовы сустрэчы ангельская і руская.

Дэдлайн падачы заяўкі — 22 ліпеня 2016 года, 24:00.

Зацікаўленыя мусяць даслаць заяўку-ліст на е-мэйл maksim@odb-office.eu. У заяўцы-лісце трэба  пазначыць :

  1. Імя, прозвішча;
  2. Назву сваёй арганізацыі або ініцыятывы;
  3. Кантактны тэлефон і е-мэйл;
  4. Сціслае апісанне задумкі (ідэі) праекта (максімум 200 слоў);
  5. Горад, дзе жадаеце ўдзельнічаць у мерапрыемстве (Мінск або Гародня адпаведна).

Запрашэнні на ўдзел будуць дасланы абраным кандыдатам не пазней за 23 ліпеня. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на е-мэйл maksim@odb-office.eu, па тэлефрнах +37544 761 31 51 , +37529 560 30 50 (спадар Максім Падбярозкін).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Глядзіце таксама: