Беларусам і не снілася: стажыроўка дзеля выбараў

Міжнародны фонд выбарчых сістэм (ЗША) запрашаюць студэнтаў і аспірантаў на стажыроўку.

Да 31 снежня 2017 года студэнты бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама аспіранты і нядаўнія выпускнікі могуць падаць заяўку на праходжанне стажыроўкі ў Міжнародным фондзе выбарчых сістэм (ЗША) – International Foundation for Electoral Systems.

У абавязкі стажораў і стажорак будзе ўваходзіць:

  • правядзенне навуковых даследаванняў;
  • матэрыяльна-тэхнічная і адміністрацыйная падтрымка розных праектаў;
  • дапамога ў складанні штотыднёвых справазадач;
  • наведванне і падрыхтоўка справаздач па асобных мерапрыемствах і дыскусіях, прысвечаных канкрэтным праектам;
  • дапамога ў развіцці праграм у адпаведнасці з патрэбамі канкрэтнага праекта і ведамі стажораў;
  • штодзённы аналіз навуковых часопісаў і друкаваных выданняў;
  • дапамога з дакументацыяй праекта (кантракты кансультантаў, замовы, справаздачы);
  • іншыя абавязкі, якія будзе накладаць кіраўніцтва аддзела.

Патрабаванні:

  • быць студэнтамі бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры;
  • альбо быць нядаўнім выпускніком/выпускніцай ВНУ (скончыць ВНУ не больш за год таму);
  • досвед працы не абавязковы, але разглядаецца як перавага падчас адбору;
  • кандыдаты павінны мець выдатныя даследчыя і камунікатыўныя навыкі;
  • умець працаваць з кампутарам і ведаць базавыя праграмы: Microsoft Excel і Word;
  • кандыдатЁкандыдатка павінны быць арганізаванымі, умець вылучаць прыярытэты і спраўляцца з рознымі задачамі ў пазначаныя тэрміны;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Арганізатары прапануюць аплочваемыя (Вірджынія і Калумбія) і неаплочваемыя стажыроўкі, а таксама пакрываюць да 10% транспартных выдаткаў.

Даведацца больш падрабязнасцей можна тут.

Паводле by.odb-office.eu