Беларуска-нямецкі жаночы фестываль у Баранавічах

Актыўныя дзяўчаты запрашаюцца на першы ў Баранавічах жаночы беларуска-нямецкі фестываль «RaCAMAha».

Калі: 15-17 чэрвеня 2017 года.
Дзе: Баранавічы.

Мэта: даць жанчынам прастору для актыўнага ўдзелу, абмену досведам і ідэямі, раскрыцця творчага патэнцыялу.

Праграма складаецца з 6 інтэнсіўных майстар-класаў: «Рок-група», «Саунд-графіці», «Тэатральны танец», «Урбан-арт», «Гендарная журналістыка» і «Жаночая самаабарона». Даведацца пра кожны з майстар-класаў можна тут.

Патрабавані да ўдзелу

Да ўдзелу запрашаюцца жанчыны любога ўзроста, з розных куткоў Беларусі. Спецыяльнай адукацыі не патрабуецца. Працоўныя мовы: руская, беларуская, ангельская і нямецкая (будзе перакладчык).

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на пражыванне і праезд пакрываюцца арганізатарамі, узнёсак на харчаванне складае 10 рублёў .

Больш падрабязнасцей па спасылцы.