Беларуска-польскі праект MATCH у Мінску

Прабаў лета з карысцю – дадай у сваё партфоліа пункт пра ўдзел у міжнародным адукацыйным праекце.

Калі: ліпень 2018 года.
Дзе: Мінск (Беларусь), Варшава, Гданьск (Польшча).

Беларуска-польскі праект MATCH – пераможца конкурсу на лепшы сацыяльна-культурны праект, арганізаваны ў межах міжнароднай праграмы Culture for Local Development. Удзельнікі зробяць уласнае даследаванне на тэму беларуска-польскай культурнай гісторыі і створаць на яго аснове паўнавартасны медыяпраект на мяжы мастацтва, гісторыі і новых медыяў.

Усім удзельнікам, якія пройдуць папярэдні адбор, прапануецца прайсці летні інтэнсіў ад беларускіх і польскіх экспертаў у галіне гісторыі, сучаснага мастацтва, медыяпланавання, крэатыўных індустрый і арт-мэнэджменту. Выніковыя праекты будуць апублікаваныя на сайтах партнёраў. Каманда лепшага праекта па выніках інтэнсіва адправіцца ў тыднёвую адукацыйную паездку ў Варшаву і Гданьск, арганізаваную Adam Mickiewicz Institute і European Solidarity Centre.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-27 гадоў;
  • зацікаўленасць мастацтвам, дызайнам, гісторыяй, медыямі, арт-мэнэлдментам і/ці ІТ;
  • зацікаўленасць у рэалізацыі сацыяльных і культурных праектаў;
  • жаданне рэалізаваць значный культурны праект;
  • гатоўнасць вучыцца ў экспертаў-практыкаў з Беларусі і Польшчы.

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку па спасылцы.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2018 года.

Варкшопы пачытаюцца ўжо 4 ліпеня.

Больш падрабязнасцей пра экспертаў і арганізатараў – па спасылцы.