Праграмы падтрымкі акадэмічнай супольнасці

12 103
  • 2020-2021
  • 28.05.2021

Артыкул аднаўляецца. Стан 17.03.

У першай частцы артыкула – спіс замежных універсітэтаў, дзе сёння адкрытыя адмысловыя праграмы для беларусаў, з актуальнымі ўмовамі і дэдлайнамі. Другая частка – для навукоўцаў і выкладчыкаў. Трэцяя частка прысвечаная магчымасцям і дапамозе, якую можна атрымаць ў Беларусі. 

Ёсць актуальная навіна? Пішыце на adukacyja@gmail.com – дадамо яе ў спіс. Таксама пішыце, калі заўважылі памылку альбо маеце ўдакладненні па пералічаных праграмах.

Бясплатныя анлайн-курсы

Праект BY LINGUA HELP прапаноўвае рэпрэсаваным беларускам бясплатнае вывучэнне замежнай мовы

ВНУ і стыпендыі за мяжой

Ніжэй пералічаны спіс праграм, якія тэрмінова адкрываюцца непасрэдна для беларусаў. Не забывайце, што акром гэтых праграм існуе безліч стыпендый па ўсім свеце. Можа, там нічога і ня ведаюць пра Беларусь, але спрабаваць падавацца на тыя з іх, што вам пасуюць па профілі — добрая ідэя. Раім шукаць іх пад свой канкрэтны запыт на сайтах Mladiinfo, European funding guide і праз фільтр праграм ад нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD).

новае: Таксама раім рэпрэсаваным студэнтам звяртацца па дапамогу ў Belarusian Student Support Association (BeSSA) ды ў Честный университет.

Румынія

1. Праграма «100 стыпендый для Беларусі» прапаноўвае стыпендыі на ўсё навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры ў Румыніі на румынскай, анггельскай альбо французскай мовах.

  • Для каго: грамадзяне Беларусі, якія не могуць працягнуць навучанне ў Беларусі па палітычных абставінах.
  • Мова: некаторыя праграмы дасяжныя па-ангельску альбо па-французску. Для тых, хто будзе вычыцца па-румынску, праграма прадугледжвае стыпендыю на гадавы моўны курс.
  • Кантакт: belarus21@edu.gov.ro
  • Дэдлайн: 15.04.2021

Германія

новае: 1. Універсітэт г. Ольдэнбург, англамоўныя магістарскія праграмы Molecular Biomedicine i Neurocognitive Psychology.

  • Для каго: падавайся, калі цябе закранулі рэпрэсіі, і маеш скончаны бакалаврыят/дыплом, альбо як мінімум студэнт*ка 3 курса па адпаведных спецыяльнасцях
  • Працэдура падачы заяўкі: запаўняйце анкету па спасылцы
  • Мова: ангельская B2
  • Кантакт: studentsolidarity2020belarus@gmail.com
  • Дэдлайн: 28.03.2021
  • Калі абіраеш лекцыю ці семінар, улічвай патрабаванні, пералічаныя ў далучанай табліцы:

новае: 2. Універсітэт Цюбінгена прапаноўвае месцы ў летніх школах па паліталогіі і правах чалавека

  • Для каго: для рэпрэсаваных студэнтаў, пераважна гуманітарных, юрыдычных, сацыяльных і эканамічных спецыяльнасцей
  • Мова: ангельская B2
  • Кантакт: studentsolidarity2020belarus@gmail.com
  • Дэдлайн: 23.03.2021 і 16.04.2021

новае: 3. Анлайн-семестр ва Гамбургскім універсітэце  

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў студэнты любых спецыяльнасцей
  • Умовы: бясплатны ўдзел у максімум 6 абраных курсах са спіса
  • праграмы па-нямецку, радзей – па-ангельску, падрабязней пра кожную з іх чытайце тут
  • Кантакт: studentsolidarity2020belarus@gmail.com
  • Дэдлайн: 22.03.2021 і 11.04.2021
  • Падача заяўкі: запаўняй анкету па спасылцы
  • Падрабязнасці пра падачу заяўкі ў далучаным файле

Чэхія

новае: Шэраг вну Чэхіі плануе выдаваць стыпендыі рэпрэсаваным беларускім студэнтам. Вучоба пачынаецца ўвосень 2021, але мову вучыць варта ўжо зараз. Больш інфармацыі пра ўмовы чытайце ў далучаным файле:

Стыпендыі для студэнтаў з Беларусі для навучання ў чэшскіх універсітэтах:

  • Універсітэт Астравы: падрабязнасці па спасылцы, дэдлайн 15.03.2021
  • Акадэмія мастацтваў ў Празе: навучанне вядзецца на ангельскай мове. Вучэбныя праграмы па гуманітарных навуках і мастацтву.
  • Карлаў універсітэт у Празе: навучанне вядзецца на чэшскай і ангельскай мовах. Вучэбныя праграмы разнастайныя: інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, сацыяльныя навукі, журналістыка, матэматыка і статыстыка, бізнес, кіраванне і права і інш.
  • Масарыкаў універсітэт: Навучанне вядзецца на чэшскай і ангельскай мовах. Вучэбныя праграмы розныя: падрыхтоўка настаўнікаў і педагагічная навука, ахова здароўя і сацыяльная забяспечанне, тэхніка, вытворчасць і будаўніцтва і інш.
  • Ньютон каледж: Навучанне на чэшскай і ангельскай мовах. Вучэбныя праграмы па эканоміцы, менеджменту і псіхалогіі.
  • І шмат-шмат іншых навучальных установаў. Інфармацыя размешчана па спасылцы.

Польшча

1. Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі прапаноўвае 25 месцаў для грамадзян Беларусі.

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў

2. Універсітэт А. Міцкевіча ў Познані запрашае на бясплатныя месцы для студэнтаў з Беларусі, якія былі адлічаны па палітычных нагодах.

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў
  • Умовы: бясплатнае навучанне на любой спецыяльнасці па-ангельску альбо па-польску
  • Працэдура падачы заяўкі: Каб атрымаць дапамогу, звяртайцеся да адміністрацыі праграмы. Трэба мець дакумент аб выключэнні з беларускага вуза.
  • Кантакт: amuoes@amu.edu.pl

3. Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне прапаноўвае 10 месцаў для навучання ў магістратуры па любой спецыяльнасці

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў
  • Працэдура падачы заяўкі: звяртайцеся напрамую ва ўніверсітэт і прыкладайце да свайго ліста тлумачэнне сваёй сёняшняй сітуацыі ў Беларусі (чаму дакладна вы не можаце працягнуць сваё навучанне тут)
  • Кантакт: rekrutacja.by@umcs.pl

4. Эканамічны ўніверсітэт у Катавіцах прапаноўвае бясплатную адукацыю, магчымасць перавесціся з Беларусі і курс польскай мовы.

5. Вышэйшая школа менеджмента ў Коніне, беластоцкі філіял фінансуе магістарскія стыпендыі для навучання па праграме Master of Business Administration

  • Для каго: для людзей з вышэйшай адукацыяй у эканамічнай сферы
  • Умовы: 2 семестра, візавая і юрыдычная падтрымка.

Літва

новае: 1. Валанцёрская ініцыятыва «Адукацыя ў Літве«

Калі вы разглядаеце навучанне і пераезд у Літву, можна звярнуцца да валанцёраў ініцыятывы і атрымаць бясплатную кансультацыю, дапамогу ў выбары ўніверсітэта ці акадэмічнай праграмы.

У гэтай жа суполцы можна знайсці стыпендыяльныя праграмы, гранты для беларусаў, якія плануюць навучацца ў Літве.

2. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ), Вільня

Шведскі інстытут ахвяраваў дадаковыя сродкі для ЕГУ. Дзякуючы гэтаму, студэнты, у дачыненні да якіх ажыццяўляўся палітычны і іншы ціск, а таксама, якія былі адлічаныя з беларускіх ВНУ, могуць звярнуцца ў ЕГУ для пераводу на адну з абраных навучальных праграм і бясплатнага навучання па мадэлі ліберальнай адукацыі.

Універсітэт прадстаўляе наступныя праграмы: візуальны дызайн, еўрапейская спадчына, медыя і камунікацыя, сусветная палітыка і эканоміка, міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза.

Падрабязная інфармацыя па спасылцы.

Кансультацыі ажыццяўляе Аддзел камунікацыі і развіцця:

  • па эл. пошце: recruitment@ehu.lt
  • у сац. сетках: FacebookVK
  • праз Skype: QuestionEHU

Славакія

1. Стыпендыяльная праграма для беларусаў ад урада Славакіі. Спіс патрэбных дакументаў і ўмовы можна знайсці на сайце праграмы і на старонцы амбасады Славакіі.

Італія

Асацыяцыя беларусаў у Італіі «Суполка» сумесна з універсітэтам Кальяры распрацавала план падтрымкі беларускіх студэнтаў, што жадаюць працягнуць свяё навучанне ў Італіі:

1. Залічэнне на анлайн-курсы на ангельскай ці італьянскай мовах

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў студэнты розных спецыяльнасцей
  • Умовы: бясплатны анлайн-семестр.
  • Працэдура падачы заяўкі: дасылайце мэйл з пазнакай «Кальяры, праграма 1» і з кароткім апісаннем сваёй сітуацыі; назвай свайго беларускага ўнівера, спецыяльнасцю і курсам; указаннем узроўня валодання замежнымі мовамі і спісам абраных курсаў сюды studentsolidarity2020belarus@gmail.com
  • новае: Дэдлайн: 31.01.20201

2. Для тых, хто валодае італьянскай мовай, могуць быць цікавыя Праграмы 2 і 3 ва ўніверсітэце Кальяры. Больш інфармацыі па спасылцы.

Падтрымка выкладчыкаў і навукоўцаў

Германія

1. Для мастакоў і дзеячоў культуры, што апынуліся пад ціскам на радзіме, на сталай аснове (без канкрэтнага дэдлайну) прапаноўвае падтрымку Ініцыятыва Марціна Рота. Праз СOVID рэлакацыя магчымая не заўсёды, далейшыя пытанні задавайце напрамую ў фонд па спасылцы вышэй.

Літва

Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт (ЕГУ)

Выкладчыкам і навукоўцам з ВНУ і даследчых установаў Беларусі, якія сутыкаюцца з палітычным ціскам з боку ўладаў, прапаноўваецца загадзя і ў індывідуальным парадку звязацца з Дэпартаментам сацыяльных навук (dep.social@ehu.lt)  альбо Дэпартаментам гуманітарных навук і мастацтваў (dep.humanities-arts@ehu.lt) для ўзгаднення магчымасцяў па ажыццяўленні сумесных даследаванняў на падставе навуковай стажыроўкі (research fellowship) пад афіліяцыяй з беларускім універсітэтам у Вільні.

Падрабязці тут.

Падтрымка і дапамога ў Беларусі

  1. Задзіночанне беларускіх студэнтаў пачынае збор прозвішчаў людзей, якія падвяргаліся ціску і рэпрэсіям з боку адміністрацыі ці выкладчыкаў_ц праз свае погляды, меркаванні і дзейнасць. Распавядзі пра ціск і рэпрэсіі тут.
  2. РАДА і Фонд міжнароднай салідарнасці (ФМС) ужо шмат гадоў падтрымлівае беларускае грамадства ў яго імкненні да свабоды, дэмакратыі і поўнай незалежнасці. Сёлета яны таксама праводзяць мерапрыемствы для тых, хто пастрадаў ад дзеянняў улады. Сачыце за навінамі тут
  3. Дабрачынны фонд “Беларусь будучыні”. Фонд плануе аказваць дапамогу ў перападрыхтоўцы, а таксама гуманітарную, юрыдычную, фінансавую і псіхалагічную дапамогу для пацярпелых беларусаў. Сачыць за анонсамі можна у сацсетках і на сайце фонда. 
  4. Дзякую — ініцыятыва, якая звязвае пацярпелых і валанцёраў. На гэтай пляцоўцы можна знайсці ці стаць ментарам, адправіць адрасную матэрыяльную дапамогу ці звярнуцца па яе. 
  5. Рrobono.by — інфармацыйны цэнтр дапамогі. Пляцоўка, якая аб’ядноўвае розныя ініцыятывы па дапамозе пацярпелым. Фактычна, гэта дошка аб’яў, дзе можна не толькі знайсці дапамогу, але і прапанаваць свае здольнасці на карысць тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі. Можна таксама скарыстацца ботам у тэлеграме.
  6. Юрыдычны лікбез ад Probono на выпадак затрымання тут. А тут памятка для студэнтаў.
  7. Каб даведацца аб лакацыях тых, хто прапаноўвае дапамогу і тых, каму яна можа быць патрэбнай, звярніцеся да сайта грамадскай кампаніі Zubr.life
  8. Таксама прафесійная перападрыхтоўка, дапамога ў працаўладкаванні і пошуку свайго прафесійнага напрамку прапануецца ініцыятывамі ByChange і Скорая взаимопомощь. Пра дапамогу студэнтам тут.
  9. Спецыяльная праграма падрыхтоўкі для студэнтаў МДЛУ была створана выпускнікамі ўніверсітэта. Каб атрымаць дапамогу і падтрымку ад ментараў, запоўніце форму
  10. Чэсны ўніверсітэт дапамагае адстойваць свабоду слова і думкі ў беларускіх універсітэтах. Аказвае юрыдычныя кансультацыі, падтрымлівае сувязь з фондамі і арганізацыямі, якія дапамаюць студэнтам і выкладчыкам.

Мы былі б шчаслівыя не мець патрэбы ў напісанні такіх артыкулаў! Тым не менш, калі хтосьці ведае кагосьці, каму сёння гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца – дзяліцеся спасылкай. 

Adukacyja.info спрыяе стварэнню міждысцыплінарнай супольнасці кваліфікаваных экспертаў сярод выпускнікоў беларускіх і замежных вну. Мы марым пра часы, калі будзе прэстыжным адвучыцца ў лепшых універсітэтах света, каб пасля вярнуцца ў Беларусь і прымяніць тут свае веды! Мы ведаем на ўласным досведзе, што, нават прымусіўшы кагосьці пакінуць вну ці краіну, немагчыма прымусіць перастаць думаць. І калі сёння трэба прыняць часовыя меры і марнаваць нашае жыцце на такія вось спісы – няхай. Узаемная падтрымка зробіць нас толькі мацней!

Глядзіце таксама: