Праграмы падтрымкі акадэмічнай супольнасці

Артыкул аднаўляецца. Стан 02.03.2022

У першай частцы артыкула – спіс замежных універсітэтаў, дзе сёння адкрытыя адмысловыя праграмы для беларусаў, з актуальнымі ўмовамі і дэдлайнамі. Другая частка – для навукоўцаў і выкладчыкаў. Трэцяя частка прысвечаная магчымасцям і дапамозе, якую можна атрымаць ў Беларусі. 

Ёсць актуальная навіна? Пішыце на adukacyja@gmail.com – дадамо яе ў спіс. Таксама пішыце, калі заўважылі памылку альбо маеце ўдакладненні па пералічаных праграмах.

Бясплатныя анлайн-курсы

Праект BY LINGUA HELP прапаноўвае рэпрэсаваным беларускам бясплатнае вывучэнне замежнай мовы

ВНУ і стыпендыі за мяжой

Ніжэй пералічаны спіс праграм, якія тэрмінова адкрываюцца непасрэдна для беларусаў. Не забывайце, што акром гэтых праграм існуе безліч стыпендый па ўсім свеце. Можа, там нічога і ня ведаюць пра Беларусь, але спрабаваць падавацца на тыя з іх, што вам пасуюць па профілі – добрая ідэя. Раім шукаць іх пад свой канкрэтны запыт на сайтах Mladiinfo, European funding guide і праз фільтр праграм ад нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD).

Таксама раім рэпрэсаваным студэнтам звяртацца па дапамогу ў Belarusian Student Support Association (BeSSA) ды ў Честный университет.

Германія

новае: Універсітэт Цюбінгена прапаноўвае месцы для бясплатнага анлайн-навучання ў летнім семестры 2022

  • Для каго: для рэпрэсаваных студэнтаў, пераважна гуманітарных, юрыдычных, сацыяльных і эканамічных спецыяльнасцей
  • Мова: ангельская ці нямецкая
  • Кантакт: studentsolidarity2020belarus@gmail.com
  • Дэдлайн: 10.03.2022

Літва

2. Валанцёрская ініцыятыва Адукацыя ў Літве

Калі вы разглядаеце навучанне і пераезд у Літву, можна звярнуцца да валанцёраў ініцыятывы і атрымаць бясплатную кансультацыю, дапамогу ў выбары ўніверсітэта ці акадэмічнай праграмы.

У гэтай жа суполцы можна знайсці стыпендыяльныя праграмы, гранты для беларусаў, якія плануюць навучацца ў Літве.

3. Універсітэт Вітаўта Вялікага (Каунас) дае магчымасць 50 студэнтам аднавіць навучанне па спецыяльнасці і адпаведна з навучальнымі праграмамі VMU. Будучы універсітэтам шырокага профілю, VMU прапануе студэнтам далучыцца да навучальных праграм у розных галінах, такіх як гуманітарныя навукі, права, бізнес, інфарматыка, мастацтва і музыка, а таксама сацыяльныя, палітычныя, адукацыйныя, прыродныя, сельскагаспадарчыя і дакладныя навукі.

  • Для каго: студэнтам, якія пацярпелі ад рэпрэсій, былі адлічаныя з родных універсітэтаў альбо пацярпелі ад іншых форм ціску з-за мірнага выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі
  • Умовы: VMU прапаноўвае стыпендыю для пакрыцця платы за навучанне; анлайн-навучанне тым, хто застаецца ў Беларусі; у выпадку вымушанага пераезду ў Літву ВМУ забяспечыць пражываннем у студэнцкіх інтэрнатах
  • Працэдура падачы заяўкі: заяўкі і любыя адпаведныя пытанні накіроўвайце адказным супрацоўнікам Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва VMU. Падрабязнасці пра праграму па спасылцы.
  • Кантакт: elena.lukoseviciene@vdu.lt. Пытанні прымаюцца на англійскай і рускай мовах.
  • Дэдлайн: пакуль не скончацца месцы 

Падтрымка выкладчыкаў і навукоўцаў

Германія

1. Для мастакоў і дзеячоў культуры, што апынуліся пад ціскам на радзіме, на сталай аснове (без канкрэтнага дэдлайну) прапаноўвае падтрымку Ініцыятыва Марціна Рота. Праз СOVID рэлакацыя магчымая не заўсёды, далейшыя пытанні задавайце напрамую ў фонд па спасылцы вышэй.

Літва

Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт (ЕГУ)

Выкладчыкам і навукоўцам з ВНУ і даследчых установаў Беларусі, якія сутыкаюцца з палітычным ціскам з боку ўладаў, прапаноўваецца загадзя і ў індывідуальным парадку звязацца з Дэпартаментам сацыяльных навук (dep.social@ehu.lt)  альбо Дэпартаментам гуманітарных навук і мастацтваў (dep.humanities-arts@ehu.lt) для ўзгаднення магчымасцяў па ажыццяўленні сумесных даследаванняў на падставе навуковай стажыроўкі (research fellowship) пад афіліяцыяй з беларускім універсітэтам у Вільні.

Падрабязці тут.

Падтрымка і дапамога ў Беларусі

  1. Задзіночанне беларускіх студэнтаў пачынае збор прозвішчаў людзей, якія падвяргаліся ціску і рэпрэсіям з боку адміністрацыі ці выкладчыкаў_ц праз свае погляды, меркаванні і дзейнасць. Распавядзі пра ціск і рэпрэсіі тут.
  2. РАДА і Фонд міжнароднай салідарнасці (ФМС) ужо шмат гадоў падтрымлівае беларускае грамадства ў яго імкненні да свабоды, дэмакратыі і поўнай незалежнасці. Сёлета яны таксама праводзяць мерапрыемствы для тых, хто пастрадаў ад дзеянняў улады. Сачыце за навінамі тут
  3. Дабрачынны фонд “Беларусь будучыні”. Фонд плануе аказваць дапамогу ў перападрыхтоўцы, а таксама гуманітарную, юрыдычную, фінансавую і псіхалагічную дапамогу для пацярпелых беларусаў. Сачыць за анонсамі можна у сацсетках і на сайце фонда. 
  4. Дзякую – ініцыятыва, якая звязвае пацярпелых і валанцёраў. На гэтай пляцоўцы можна знайсці ці стаць ментарам, адправіць адрасную матэрыяльную дапамогу ці звярнуцца па яе. 
  5. Рrobono.by – інфармацыйны цэнтр дапамогі. Пляцоўка, якая аб’ядноўвае розныя ініцыятывы па дапамозе пацярпелым. Фактычна, гэта дошка аб’яў, дзе можна не толькі знайсці дапамогу, але і прапанаваць свае здольнасці на карысць тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі. Можна таксама скарыстацца ботам у тэлеграме.
  6. Юрыдычны лікбез ад Probono на выпадак затрымання тут. А тут памятка для студэнтаў.
  7. Каб даведацца аб лакацыях тых, хто прапаноўвае дапамогу і тых, каму яна можа быць патрэбнай, звярніцеся да сайта грамадскай кампаніі Zubr.life
  8. Таксама прафесійная перападрыхтоўка, дапамога ў працаўладкаванні і пошуку свайго прафесійнага напрамку прапануецца ініцыятывамі ByChange і Скорая взаимопомощь. Пра дапамогу студэнтам тут.
  9. Спецыяльная праграма падрыхтоўкі для студэнтаў МДЛУ была створана выпускнікамі ўніверсітэта. Каб атрымаць дапамогу і падтрымку ад ментараў, запоўніце форму
  10. Чэсны ўніверсітэт дапамагае адстойваць свабоду слова і думкі ў беларускіх універсітэтах. Аказвае юрыдычныя кансультацыі, падтрымлівае сувязь з фондамі і арганізацыямі, якія дапамаюць студэнтам і выкладчыкам.

Мы былі б шчаслівыя не мець патрэбы ў напісанні такіх артыкулаў! Тым не менш, калі хтосьці ведае кагосьці, каму сёння гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца – дзяліцеся спасылкай. 

Adukacyja.info спрыяе стварэнню міждысцыплінарнай супольнасці кваліфікаваных экспертаў сярод выпускнікоў беларускіх і замежных вну. Мы марым пра часы, калі будзе прэстыжным адвучыцца ў лепшых універсітэтах света, каб пасля вярнуцца ў Беларусь і прымяніць тут свае веды! Мы ведаем на ўласным досведзе, што, нават прымусіўшы кагосьці пакінуць вну ці краіну, немагчыма прымусіць перастаць думаць. І калі сёння трэба прыняць часовыя меры і марнаваць нашае жыцце на такія вось спісы – няхай. Узаемная падтрымка зробіць нас толькі мацней!