Беларуская літаратура «вялікая» ці «маленькая»? Лекцыя Альгерда Бахарэвіча

Альгерд Бахарэвіч выступіць з лекцыяй пра месца беларускай літаратуры ў свеце.

Калі: 21 сакавіка 2018 года, 19:00.
Дзе: Мінск, Імагуру (Фабрыцыуса 4).

Вядомы літаратар распавядзе, ці варта падзяляць літаратуру на “малую” і “вялікую”.  Якое месца займае беларуская літаратура ў сусветнай? З дапамогай якіх крытэраў можна яго вызначыць? Ці патрэбнае такое вызначэнне чытачам – і як яно ўплывае на пісьменнікаў? Якой нашую літаратуру бачаць за мяжой – і якой мы бачым яе самі?

Ініцыятар імпрэзы – адукацыйны праект “БелЛіт: мабільны гід” ад МТС. Гэта серыя лекцый, прысвечаных беларускай літаратуры, дзе узгадаць альбо адкрыць для сябе знакавыя беларускія творы зможа любы жадаючы. Гідамі па беларускай літаратуры для слухачоў стануць пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны. Кожны слухач лекцыі атрымае залікоўку, у якой будуць адзначацца ўсе лекцыі, якія ён наведае. Напрыканцы праекта “студэнты”, у якіх не будзе ніводнага пропуску, атрымаюць “чырвоныя” дыпломы, астатнія — граматы слухачоў.

Альгерд Бахарэвіч — вядомы беларускі пісьменнік і лаўрэат прэміі Гедройца. Найбольш адметныя творы: “Шабаны”, па якім у Купалаўскім тэатры была пастаўлена аднайменная п’еса, “Белая муха — забойца жанчын”, “Натуральная афарбоўка”, “Дзеці Аліндаркі”.

Уваход вольны.