Беларуская-нямецкая стажыроўка для амбітных кіраўнікоў

Сумесная беларуская-нямецкая праграма падрыхтоўкі кіраўнікоў запрашае зацікаўленых кандыдатаў на стажыроўку.

Праграма функцыянуе з 2006 года, скіраваная на абмен досведам і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кіраўнікоў, а таксама на ўсталяванне ўзаемавыгодных эканамічных стасункаў паміж нямецкімі і беларускімі прадпрыемствамі.

Каардынатары праграмы — Нямецкая суполка па міжнародным развіцці і Інстытут бізнэсу і мэнэджменту тэхналогій БДУ.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • пазіцыя кіраўніка на беларускім прадпрыемстве любой формы ўласнасці;
  • валоданне размоўнай ангельскай (для груп з ангельскай мовай);
  • скіраванасць на ўсталяванне дзелавых кантактаў з нямецкімі прадпрыемствамі для рэалізацыі сумесных бізнэс-праектаў;
  • узрост — да 45 гадоў.

Змест праграмы:

  • падрыхтоўчы этап у Інстытуце бізнэса і мэнэджменту тэхналогій БДУ;
  • стажыроўка ў Нямеччыне (25 дзён);
  • семінар Follow-up;
  • узаемадзеянне і стасункі ў межах супрацоўніцтва выпуснікоў.

Удзельнікі атрымаюць магчымасць стаць спецыялістам у міжнародным бізнэсе, асабліва з Нямеччынай, навыкі і міжкультурныя кампетэнцыі кіраўніка, практычны досвед вядзення перамоваў, пазнаёмяцца з Нямеччынай як з эканамічным партнёрам, усталююць кантакты з нямецкімі кампаніямі, а таксама ўбачаць іх працу знутры ды інш.

Фінансавыя ўмовы

Праграма стажыроўкі фінансуецца са сродкаў Федэральнага міністэрства эканомікі і тэхналогій Нямеччыны. Беларускія слухачы аплочваюць навучанне ў РБ (420 рублёў) і праезд у Нямеччыну. Пражыванне, харчаванне, навучанне, наведванне выстаў і транспарт у краіне фінансуецца нямецкім бокам.

Падаць заяўку можна да 25 красавіка 2017 года. Яна складаецца з запоўненай анкеты, якую неабходна даслаць на germany@sbmt.by (для Марозава Радзівона Ігаравіча). Пасля неабходна будзе прайсці сумоўе ў траўні 2017-га.

Спампаваць анкеты і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы.

 

 

Глядзіце таксама: