Беларускі Калегіюм абвяшчае новы набор!

Беларускі Калегіюм – першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі – запрашае слухачоў на 2018/2019 навучальны год. Выкладчыкі Беларускага Калегіюма – вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты. Заняткі пачынаюцца ў лістападзе 2018 г.

Беларускі Калегіюм прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:

  • Філасофія / літаратура: У аснове творчая майстэрня Валянціна Акудовіча “Тэорыя і практыка пісьма”.
  • Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы: У аснове семінар Ігара Бабкова “Гісторыя беларускай думкі”.
  • Параўнальныя даследаванні цывілізацый: У аснове семінар Ірыны Дубянецкай “Культурныя коды цывілізацыі Захаду”.
  • Культурная аналітыка: У аснове семінар-практыкум Максіма Жбанкова “Вербальны дызайн культурнага тэксту”.

Умовы:

Навучанне бясплатнае. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Як падацца?

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету па спасылцы і даслаць уласныя тэксты. Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка ўключна.

Падрабязней – па спасылцы.