Беларускі Калегіюм зноў вітае студэнтаў

Беларускі Калегіюм – першая ў незалежнай Беларусі платформа нефармальнай адукацыі – аб’яўляе набор па чатырох спецыялізацыях на 2016/2017 навучальны год.

БК прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:

  • Найноўшая гісторыя;
  • Філасофія і літаратура;
  • Еўрапейская палітыка, грамадства, культура;
  • Журналістыка: пачатковы курс.

Выкладчыкі БК – вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты, іх курсы базуюцца на апошніх навуковых даследаваннях, сучасных методыках і практыках.

Патрабаванні да кандыдатаў:

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы, яны не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсітэтаў.

Сертыфікат БК не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі, аднак навучанне ў Калегіюме дае ўнікальныя веды і навыкі, якія значна пашыраюць інтэлектуальныя і прафесійныя гарызонты.

Фінансавыя ўмовы

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Як падацца:

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету. Для паступлення на аддзяленне “Філасофія і літаратура” таксама патрабуюцца ўласныя тэксты, на аддзяленне “Найноўшая гісторыя” – матывацыйны ліст. Іх трэба адпраўляць на info@belcollegium.org.

Пачатак заняткаў – з канца кастрычніка 2016 г.

Дэдлайн падачы заяўкі –  17 кастрычніка уключна.

Адказы на асноўныя пытанні, звязаныя з паступленнем і навучаннем, можна паглядзець тут.

Дадатковую інфармацыю шукайце праз info@belcollegium.org  ці на старонцы ў  facebook.