Беларускі Свабодны тэатр шукае таленавітых

Тэатральная лабараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры абвяшчае набор студэнтаў на 2017/2019 навучальны год

Заняткі праходзяць па наступных дысцыплінах:

  • акторскае майстэрства;
  • сцэнічная мова;
  • драматургія;
  • журналістыка;
  • харэаграфія;
  • вакал;
  • тэатральны менеджмэнт;
  • маркетынг;
  • усходнія адзінаборствы;
  • развіццё творчага ўяўлення і г.д.

Выкладанне вядуць як кіраўнікі Беларускага Свабоднага тэатра і пастаянны штат выкладчыкаў, так і запрошаныя замежныя спецыялісты.

Навучанне бясплатнае. Тэатральная лабараторыя Fortinbras не выдае сертыфікатаў, дыпломаў або пасведчанняў аб праходжанні навучання. Беларускі Свабодны тэатр зацікаўлены ў падрыхтоўцы кадраў для працы толькі ва ўласным калектыве.

Пачатак заняткаў: 25 верасня 2017. 

Заняткі праходзяць 6 разоў на тыдзень у вячэрні час.
Падчас працы над спектаклямі – 7 разоў на тыдзень.

Да 10 верасня зацікаўленым неабходна даслаць на электронную адрэсу khalezin@gmail.com наступную інфармацыю:

  • біяграфічную даведку пра сябе (прозвішча, імя, імя па бацьку; прафесійная дзейнасць; адукацыя; веданне замежных моў; захапленні; ўменні; сямейнае становішча; тое, што хочаце паведаміць пра сябе дадаткова);
  • эсэ на тэму «Чаму мяне павінны прыняць у тэатральную лабараторыю Fortinbras» (не больш за 1 старонку друкаванага тэксту);
  • асабістыя фотаздымкі (не менш за 3 шт.) – фармату jpg, памерам не больш за 1000 px па большым баку;

Суіскальнікам неабходна падрабязна азнаёміцца ​​з інфармацыяй пра Беларускі Свабодны тэатр у інтэрнэце. Сумоў’і будуць праходзіць на працягу некалькіх дзён, пачынаючы з 15 верасня 2017.

Суполкі Беларускага Свабоднага тэатру VK, FB