Беларускіх даследчыкаў чакаюць у ЗША

Прагарама “Study of the U.S. Summer Institutes (SUSI)” запрашае да ўдзелу беларускіх даследчыкаў. SUSI прапануе ўніверсітэцкім і іншым вучоным узяць удзел у інтэграваных навучальных паездках, дзе ўдзельнікі на працягу 6 тыдняў наведаюць розныя амерыканскія каледжы, універсітэты і іншыя акадэмічныя ўстановы. Мэта – даць замежным універсітэтам і даследчыкам магчымасць паглыбіць свае веды пра амерыканскае грамадства, культуру, каштоўнасці і інш.

Праграма прапаноўвае наступныя спецыяльнасці з цыклу амерыканістыкі:

  • Амерыканская культура і каштоўнасці;
  • Амерыканская палітычная думка;
  • Счасная амерыканская літаратура;
  • Журналістыка і медыя;
  • Свабода рэлігіі;
  • Міжнародная палітыка ЗША; 
  • Моладзь, развіццё працоўных рэсурсаў і ліквідацыя нястачы навыкаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець значны досвед у навуковай працы (узрост кандыдатаў – звычайна 30-50 год);
  • быць супрацоўнікам акадэмічнай або даследчыцкай установы;
  • быць абазнаным у галіне, якая адпавядае спецыяльнасцям праграмы;
  • добра валодаць ангельскай мовай (бегла размаўляць);

Як падацца:

Каб падаць заяўку на ўдзел у праграме SUSI, неабходна спампаваць і даслаць форму на саце Амбасады ЗША. Дэдлайн заявак – 21 студзеня 2019 г.

Больш інфармацыі пра праграму SUSI можна знайсці тут.