Беларускія даследаванні ў XXI стагоддзі: канферэнцыя

Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (UCL SSEES), Цэнтр Астрагосрскага і Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны в вітаюць прапановы для артыкулаў і  дыскусій па розных аспектах сучасных беларускіх даследаванняў.

Калі: 25-27 лютага 2017 года. Дзе: UCL SSEES, Лондан.

Тэматыка матэрыялаў: гісторыя, літаратура, мовазнаўства; культурныя, палітычныя і рэлігійныя даследаванні. Арганізатары асабліва вітаюць унёсак дактарантаў і маладых навукоўцаў.

Канферэнцыя супадае з 500-й гадавінай першай Бібліі, якая была перакладзена на старажытную беларускую мову Францішакам Скарынай. Таму матэрыялы, прысвечаныя спадчыне Скарыны, асабліва вітаюцца ў гэтым годзе.

Дэдлайн падачы матэрыялаў – 10 студзеня 2017 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.