Беларусы і 50 міжнародных удзельнікаў

Адукацыйны цэнтр “Пост” запрашае на летнюю школу па напісанні ларпаў. *Што такое “ларп”, можно пачытаць тут.

Школа адбудзецца 3-8 ліпеня 2016 года ў Літве.

Ларп-школа – гэта інтэнсіўнае адукацыйнае мерапрыемства па асновах ларп-дызайну. Яна збярэ 50 удзельнікаў з усяго свету, якіх чакаюць…

  • больш за 15 дасведчаных экспертаў са Скандынавіі і Беларусі;
  • шэсць дзён змястоўных лекцый, творчых варкшопаў і ролевых гульняў;
  • знаёмства з міжнароднай ларп-супольнасцю.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты:

  • якія маюць сярэдні ларп-досвед;
  • добра валодаюць размоўнай і пісьмовай ангельскай;
  • НДА-актывісты, настаўнікі і ўсе, хто мае жаданне выкарыстоўваць ларпы ў сваім прафесійным жыцці.

Заяўку на ўдзел можна падаць па спасылцы.

Дэдлайн – 20 сакавіка. Для беларусаў ёсць другая хваля дэдлайна – 1 траўня.