Беларусы – мірныя людзі? Праверым у Гаазе

UNOY Peacebuilders запрашае зацікаўленых кандыдатаў на кэпм для міратворцаў ў Гаазе.

Перыяд – 20-24 верасня 2016 года. Лакацыя – Гаага, Нідэрланды.

Кэмп збярэ 45 удзельнікаў, якія змогуць навучыцца досведу адзін аднаго, распрацаваць сумесныя стратэгіі па ўмацаванні ўдзелу моладзі ў палітыцы бяспекі і міра.

Тэма Форуму 2016 – моладзь, палітыка, мір.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-30 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Перавага будзе на баку тых, хто мае досвед працы ў арганізацыях, якія займаюцца вырашэннем канфліктаў і мірам, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі моладзевых арганізацый і маюць на мэце памножыць вынікі іх працы.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 50 еўра. Арганізатары аплочваюць харчаванне, пражыванне, а таксама кампенсуюць 70 адсоткаў кошту авіяпералёту.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 9 ліпеня 2016 года.