Без прыгоннага права: кансультацыя ад БАСС

БАСС запрашае на юрыдычныя кансультацыі па размеркаванні “Пан альбо прапаў”.

Кансультацыі адбудуцца 25 сакавіка і 1 красавіка. Лакацыя – вуліца Старынаўская, 15. Пачатак а 18:00.

Да удзелу запрашаюцца студэнты ВНУ і СНУ краіны.

У праграме мерапрыемстваў плануецца:

  • разгляд асноўных пытанняў заканадаўства аб размеркаванні;
  • аналіз найбольш частых праблем пры размеркаванні;
  • юрыдычная кансультацыя па пытаннях, якія цябе цікавяць.

Праца кансультантаў ажыццяўляецца на валанцёрскай аснове.

Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя на 25 сакавіка і 1 красавіка. Колькасць месцаў абмежаваная.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўзнёсак – 50.000 бел.руб.

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на старонцы мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

За дадатковамі звесткамі звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара кансультацыі Анастасіі Малікавай:

  • тэлефон:  +37529 8429153 (МТС);
  • e-mail: RB021005@gmail.com.