CampCamp 2018: міжнародны баркэмп у Ерэване

Prague Civil Society Centre запрашае на міжнародны баркэмп пра грамадскія кампаніі і камунікацыі для грамадзянскай супольнасці.

Калі: 7-11 лістапада 2018 года.
Дзе: Ерэван, Арменія.

CampCamp 2018 – гэта 4 дні інтэнсіўнай сумеснай працы і творчасці грамадзянскіх актывістаў, актывістак і таленавітых спэцыялістаў і спэцыялістак у галіне мэдыя, маркетынга і бізнэсу. У праграме – майстар-класы, мазгавыя штурмы, прэзентацыі паспяховых праектаў, якія дапамогуць ініцыятывам умацаваць сваё ўзаемадзеянне зь мясцовымі супольнасцямі – дзеля паспяховых фандрэйзінгу і адвакацыі.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • грамадзянскія актывісты і супрацоўнікі некамерцыйных арганізацый;
  • спецыялісты ў медыя, маркетынгу, PR і смежных галінах;
  • прадстаўнікі міжнародных арганізацый.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у CampCamp 2018 бясплатны. Існуе сістэма грантаў на паездку.

Дэдлайн падачы заяўкі – 10 верасня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.