Чаго не хапае культурным прасторам Мінска: дыскусія

У межах сумеснай ініцыятывы “Грамадcкі ўдзел” каманда праекта MAKEOUT запрашае на мерапрыемства “Як #можновыйти: чаго не хапае культурным просторам Мінска”.

Калі: 27 кастрычніка, 19:00.
Дзе: прастора “Сталоўка ХYZ”, вул. Фабрыцыюса, 4 , 3 паверх, Мінск.

Пра ініцыятыву “Грамадскі ўдзел”

Цягам некалькіх месяцаў удзельнікі /цы ініцыятывы даследавалі тэму транс* інклюзіўнасці прыбіральняў у публічных культурных прасторах Мінска. Наколькі ахвотна прасторы гавораць на гэтую тэму? Ці ёсць паразуменне паміж арандатарамі і арэндадаўцамі прастораў? Якія механізмы ўзмацняюць дыскрымінацыю і няроўнасць, а якія могуць дапамагчы паважаць і прызнаваць разнастайнасьць жыццёвых досведаў?

Арганізатары мерапрыемства будуць рады прадставіць вынікі сваёй працы, а таксама паслухаць людзей, якія наведваюць, здаюць у арэнду і арэндуюць незалежныя культурныя прасторы Менска.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Больш падрабязнасцей на сайце і ў мерапрыемстве ФБ.