#CHALLENGE 1918 | 2018 | 2118 чакае цябе ў Берліне

Абвешчаны набор удзельнікаў на праграму #CHALLENGE 1918 | 2018 | 2118, мэтай якой з’яўляецца павышэнне інфармаванасці пра лічбавую адказнасць і ўзмацненне медыя кампетэнцый, звязаных са стварэннем кантэнту. На праграме чакаюцца тыя, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю ў лічбавай прасторы і працуе з відэа, падкастамі, блогамі, коміксамі і мемамі. На мерапрыемстве будзе магчымасць падзяліцца досведам грамядзянскай журналістыкі з іншымі еўрапейцамі і абмеркаваць метады барацьбы з мовай нянавісці і прамоцыі каштоўнай інфармацыі і камунікацыі ў лічбавай прасторы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 да 35 гадоў
  • вольнае валоданне ангельскай мовай
  • грамадзянства Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Францыі, Грузіі, Нямеччыны, Малдовы, Расіі альбо Украіны
  • грамадзянская актыўнасць у кіберпрасторы ў галіне палітыкі, эканомікі, культуры альбо імкненне яе праявіць і дзяліцца ды атрымоўваць веды ў міжнацыянальнай камандзе

Што чакаецца ад удзельнікаў?

  • працоўная этыка, заснаваная на рашэннях
  • крэатыўнасць і мысленне outside of the box
  • адкрытасць і цікаўнасць да разнастайнасці

Таймлайн праекта:

  • 4-10 жніўня – WORKLAB & FACTORY (Берлін, Нямеччына)
  • жнівень-лістапад – WORKTEAM & CREATION ‘CHALLENGE’ (дыстанцыйна)
  • 18-21 лістапада – WORKFAB & START-UP (Берлін, Нямеччына)

Як падацца? Даслаць заяўку на e-mail cf@eab-berlin.eu, www.eab-berlin.eu, якая павінна ўтрымліваць:

  • натхняльную матывацыю ў крэатыўным выглядзе: відэа, падкаст, малюнак і г.д
  • прычыны, па якіх вам цікава далучыцца і што вы асацыюеце з адной з наступных датаў: 1918 | 2018 | 2118
  • персанальныя дадзеныя, уключаючы кантактную інфармацыю
  • калі прымяніма: прыклады папярэдніх анлайн прадуктаў/актыўнасцяў, рэлевантных да праграмы

Фінансавыя ўмовы: арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме

Дэдлайн: 1 ліпеня 2018

Падрабязнасці шукайце па спасылцы.