Чаму нас вучыць гiсторыя?

Мiжнародны адукацыйны цэнтр IBB Dortmund запрашае да ўдзельнiкаў на канферэнцыю «Чаму нас вучыць гiсторыя: культура памяцi як шлях да еўрапейскага ўзаемаразумення».

Калi: 27-30 кастрычнiка 2016 года. Дзе: Варшава.

Запрашаюцца:

  • маладыя гiсторыкi;
  • прадстаўнiкi сферы гiстарычнай адукацыi i культурнай памяцi;
  • журналiсты;
  • узрост удзельнiкаў — да 40 гадоў (не студэнты).

Ад кожнай краiны будзе адобрана па 20 удзельнiкаў.

Працоўныя мовы: нямецкая, польская, руская (ёсць пераклад).

Фiнансавыя ўмовы

Удзельнiкi з Беларусi самастойна пакрываюць выдаткi на транспарт да месца правядзення канферэнцыi i вiзу, усё астатняе — пражыванне, ежу, унутраны транспарт — арганiзатары кампенсуюць самi.

Каб прыняць ўдзел у канферэнцыi, трэба запоўнiць анлайн-заяўку.

Дэдлайн —  30 чэрвеня.

 

Больш падрабязнасцей можна знайсцi тут .

Глядзіце таксама: