Chances of Diversity: праект для лідараў у Нямеччыне
- 08.09.2017
- Іншае

369
- моладзевыя лідары, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый
- Нямеччына
- 28 кастрычніка - 2 лістапада 2017 года
- ангельская
- 15.09.2017
- docs.google.com
Моладзевыя лідары і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый запрашаюцца да ўдзелу ў абмеркаванні актуальных пытанняў міграцыі, глабалізацыі і грамадскіх зменаў.
Калі: 28 кастрычніка – 2 лістапада 2017 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.
Краіны-ўдзельніцы праекту: Беларусь, Украіна, Польшча, Малдова, Румынія, Нямеччына.
Што змогуць удзельнікі:
- абгрунтаваць магчымасцi і праблемы разнастайнасці ў грамадстве і ў розных краінах;
- паразважаць пра талерантнасць і дыскрымінацыю;
- разгледзець мультыкультурнае грамадства як крыніцу канфлікту;
- пазнаёмiцца з інструментамі і метадамі вырашэння канфліктаў;
- распрацаваць ідэі і праекты ў галіне мультыкультурнага грамадства.
Працоўная мова праекту – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне і пражыванне, а таксама на праезд (ў межах 275 еўра), дапамагаюць з атрыманнем візы. Арганізацыйны ўнёсак – 20 еўра.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 верасня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Глядзіце таксама: