Чараўніцтва кожны дзень

БАСС і каманда “Профарыентацыя” запрашаюць маладых і амбіцыёзных на майстар-клас па аратарскаму чараўніцтву.

Час: 2 ліпеня, 14:00 – 16:30. Месца: ст. метро Уручча, вул. Старыноўская, 15.

У праграме:

  • сакрэты ўтрымання ўвагі;
  • асаблівасці інтанацыі;
  • таямніцы жэстаў і мімікі;
  • правіла добрага аратара.

Гарантуецца, што школьнікі потым змогуць:

  • зрабіць сваю мову цікавай для аўдыторыі;
  • граматна карыстацца сваім голасам;
  • утрымліваць увагу людзей.

Галоўны трэнер-маг – Паліна Варанецкая, трэнер па аратарскаму майстэрству (трэнінгі “Судовыя паядынкі”, курс “Рыторыка для юрыстаў”).

Каб стаць удзельнікам, трэба да 30 чэрвеня, 23:59:

  • падаць заяўку;
  • зрабіць рэпост на сваю старонку ў VK.

Арганізацыйны ўнёсак – 40.000 бел.руб.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.