Чарговае “Галоўнае пытанне” ад Лятучага

21 кастрычніка у межах серыі “Галоўнае пытанне” Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю палітолага Вячаслава Бабровіча “Супрацьстаянне фашызму і лібералізму на постсавецкай прасторы”. Пачатак а 18.30.

Пасля распаду Савецкага Саюза скончылася эпоха працяглага проціборства дзвюх сусветных сістэм. Большасць утвораных постсавецкіх рэспублік прыняла дзяржаўныя канстытуцыі, у аснову якіх пакладзены каштоўнасці ліберальнай дэмакратыі. У гэты ж час амерыканскі палітолаг Фрэнсіс Фукуяма піша пра канчатковую перамогу лібералізму ва ўсім свеце.

З таго часу прайшло больш за 20 гадоў, а колькасць прыхільнікаў лібералізму (як кажуць сацыёлагі) у постсавецкім грамадстве не расце. Мала таго, сёння яму абвешчана сапраўдная ідэалагічная вайна з боку прадстаўнікоў так званага «Рускага свету» і прафашысцкіх ідэолагаў.

Кола прыхільнікаў абедзвюх ідэалогій у Беларусі і Расеі значна шырэй, чым нам кажа пра гэта сацыялогія. Менавіта супрацьстаянне фашызму і лібералізму ў постсавецкім грамадстве і вызначае дух сучаснай эпохі. Пра гэта і распавядзе Вячаслаў Бабровіч. А таксама адкажа на пытанні:

  • У чым выяўляецца ўплыў фашызму ў сучаснай Расеі?
  • Як і чым ён спакушае масавага чалавека?

Слухачоў просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.