Чарговы крок да мары – вучобы ў нямецкім універы

Інстытут нямецкіх даследванняў запрашае на курсы па падрыхтоўцы да іспыту па нямецкай мове TestDaF.

TestDaF – моўны сертыфікат, які патрэбны для навучання ў большасці ВНУ Германіі.

Працягласць курсу – з 29 лютага па 1 чэрвеня 2016 года.

Курс прадугледжвае адмысловую падрыхтоўку да здачы іспыту TestDaF. У межах курсу студэнты выконваюць практыкаванні па асобных элементах экзамену: аўдзіравання, разумення прачытанага, вуснае і пісьмовае маўленне.

Заняткі праводзіць лектар Германскай службы акадэмічных абменаў DAAD у БДУ спадарыня Сюзаннэ Бандау.

Запрашаюцца студэнты, якія маюць намер працягваць навучанне ў Германіі і маюць узровень валодання нямецкай мовай не ніжэй за В2.

Фінансавыя ўмовы

Кошт усяго навучальнага курсу –  1 100 000 беларускіх рублёў.

Як падацца

Для ўдзелу ў курсе дашліце, калі ласка, ваша імя і ўзровень валодання нямецкай мовай на адрас Інстытуту нямецкіх даследванняў ifd@bsu.by.

Дэдлайн – 28 лютага.

Даты наступных экзамена TestDaF – 9 чэрвеня, 19 ліпеня 2016 года.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (17) 209-59-90 альбо электроннай пошце ifd@bsu.by.