Чарнобыль: 30 гадоў пасля катастрофы

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 гадоў пасля катастрофы” запрашае даследчыкаў і навукоўцаў розных спецыяльнасцей.

Канферэнцыя мае шматдысцыплінарны характар. Да ўдзелу запрашаюцца

  • гісторыкі;
  • культуролагі;
  • палітолагі;
  • сацыёлагі;
  • літаратуразнаўцы;
  • прадстаўнікі іншых сацыяльных і гуманітарных навук.

Вітаюцца таксама даклады, прысвечаныя вуснай гісторыі як даследчаму метаду.

Па выніках канферэнцыі будзе надрукаваны зборнік.

Заяўкі на ўдзел просяць дасылаць на адрас kanferencyja@nashapamiac.org.

У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш за 2 тысячы знакаў), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні.

Дэдлайн – 31 студзеня 2016 г.

Падрабязнасці можна пачытаць тут.