Чарнобыльская экспедыцыя з нямецкімі калегамі

Міжнародная журналісцкая майстэрня да 30-годдзя Чарнобыльскай катастрофы шукае ўдзельнікаў, якія цікавяцца гісторыяй і журналістыкай, жадаюць пісаць тэксты, палепшыць узровень нямецкай мовы ды пазнаёміцца з калегамі з 4 краін.

«Перыяд паўраспаду» — гэта праект Oral History. Oral History — значыць слухаць людзей і збіраць іх гісторыі. Арганізатары жадаюць даведацца, што сталася праз 30 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы. Якія наступствы пакінула катастрофа прыродзе і людзям, якія жывуць ля рэактара? Чаму cёння ў забараненую зону едуць турысты?

Удзельнікі накіруюцца па слядах катастрофы ў Мінск і Гомель, сустрэнуцца з жывымі сведкамі і экспертамі, возьмуць інтэрв’ю і заглыбяцца ў гісторыю. У гэтым ім дапамогуць 6 нямецкіх лектараў і 2 дасведчаныя эксперты ў галіне СМІ, якія падрыхтуюць да размоў са сведкамі катастрофы і будуць куратарамі журналісцкага досведу. Напісаныя матэрыялы (на двух мовах: роднай і нямецкай) будуць апублікаваныя ў прафесійным блогу.

У праекце возьмуць удзел студэнты з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі. Праект з’яўляецца журналісцкай, гістарычнай і моўнай падтрымкай асноўнай вучобы і падтрымліваецца фондам Роберта Боша і Амбасадай Германіі ў Беларусі. Усе ўдзельнікі праекту атрымаюць сертыфікат аб удзеле.

Вы можаце прымаць удзел у праекце, калі вы:

  • атрымоўваеце адукацыю ў Беларусі ці нядаўна скончылі вучобу;
  • любіце пісаць тэксты і цікавіцеся сваёй гісторыяй;
  • добра валодаеце нямецкай мовай.

Арганізатары таксама рады бачыць кандыдатаў з досведам у фатаграфіі.

Патрабаванні:

  • цікаўнасць да сучаснай гісторыі;
  • добры ўзровень валодання нямецкай мовай (B1 і вышэй);
  • гатоўнасць браць удзел у падрыхтоўчай сустрэчы ў Мінску;
  • запоўнены фармуляр.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у праекце бясплатны. Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне кампенсуюцца.

З усімі пытаннямі звяртайцеся, калі ласка, да Наёмі Хюнэкі-Браун, лектара фундацыі Роберта Боша ў Мінску niome.huenekebrown@gmail.com.

Калі вам цікава паўдзельнічаць, дасылайце запоўнены фармуляр да 2 сакавіка 2016 года на адрас niome.huenekebrown@gmail.com.