Час размаўляць пра дыслексію – заўтра (27.02)

Dyslexia Belarus – лакальная арганізацыя, якая аб’ядноўвае людзей з дыслексіяй і іншымі праблемамі навучання ў Беларусі. Ініцыятыва займаецца інфармаваннем грамадства пра падобныя асаблівасці навучання, якія па апошніх дадзеных ёсць у кожнага 10га чалавека ў свеце.

Наша мэта: сабраць на адной пляцоўцы ўсіх, хто цікавіцца тэмай дыслексіі, абмеркаваць бягучую сітуацыю ў Беларусі і сфармаваць пул актуальных вектараў развіцця ініцыятывы.

Дата і час: 27 лютага 2019, 18:30

Месца: Прыватная школа STEM, пр.Пераможцаў, 5 (Мінск)

Праграма мерапрыемства:

  • Што такое дыслексія і якія асаблівасці навучання бываюць
  • Лічбы, геаграфія, прагнозы
  • Сусветная практыка: дыягностыка, карэкцыя, сацыяльная інклюзія
  • Агульная сітуацыя ў Беларусі
  • Асабісты вопыт людзей з дыслексіяй у РБ

Для каго: для кожнага, хто сутыкнуўся з тэмай дыслексіі або хоча даведацца больш пра адну з самых распаўсюджаных асаблівасцяў навучання ў свеце.

Мерапрыемства бясплатнае па папярэдняй рэгістрацыі.