Час завітацца ў Фінляндыю!

  • 26.04.2016
475
  • кожны год
  • 31.10.2016
  • cimo.fi

Арганізацыя па міжнародных абменах CIMO прапануе шматлікую колькасць стыпендый на кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя візіты для дактарантаў і даследчыкаў.

Працягласць стыпендыяльнай падтрымкі: доўгатэрміновыя візіты — ад 3 да 12 месяцаў, кароткатэрміновыя — ад 1 да 4 тыдняў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • магістранты і даследчыкі з універсітэтаў па-за межамі Фінляндыі;
  • галіны даследаваняў: фінская мова і культура, фіна-ўгорскія мовы.

Фінансавыя ўмовы:

Доўгатэрміновыя стыпендыі: 1 500 € штомесячна.

Кароткатэрміновыя стыпендыі: 375€ штотыднёва.

Як падацца:

Доўгатэрмновыя стыпендыі:

Кандыдатам трэба звярнуцца непасрэдна да пажаданага універсітэта і даслаць ім наступныя дакументы:

  • план даследаванняў (2-3 старонкі; уводзіны, мэты, план працы, працоўныя метады і чаканыя рэзультаты);
  • CV (з інфармацыяй пра адукацыю, публікацыі, папярэднія візіты ў Фінляндыю);
  • копія дыплома (мінімум магістарская ступень).

Дэдлайны падачы заяўкі — 30 красавіка і 31 кастрычніка.

Кароткатэрміновыя стыпендыі:

Мэты: архіўныя даследаванні, семінары, інтэрв’ю, сустрэчы з навукоўцамі (але не ўдзел у канферэнцыях).

Неабходныя дакументы:

  • матвацыйны ліст;
  • план даследаванняў;
  • рэферэнцыі ад навуковых кіроўцаў;
  • CV (з інфармацыяй пра адукацыю (мінімум магістарская ступень), публікацыі, магчымая папярэднія візіты ў Фінляндыю).

Дэдлайн падачы заяўкі — за два месяца да пажаданага пачатку стыпендыі.

Заяўку (на фінскай мове) з неабходнымі дакументамі трэба даслаць па адрасу:

CIMO/Suomen kielen jatko-opiskelijoiden ja tutkijoiden apuraha
PL 343
FI-00531 Helsinki
Finland

Кантактнае ліцо: Riitta Uotila.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.