Чатырохдзённае паглыбленне ў свет драматургіі з праектам «Play a play»

118
З 19 па 23 лістапада Цэнтр беларускай драматургіі разам з Адукацыйным цэнтрам «Пост», прасторай «Другі паверх» і культурным хабам «Ок16» запрашае на восеньскі праект «Play a play». Мэта праекта – разам з наведвальнікамі пашырыць успрыманне і ўсвядоміць сучасныя беларускія драматургічныя творы.

У межах праекта зацікаўленыя змогуць паўдзельнічаць у ларпах (ролевых гульнях жывога дзеяння) па матывах сучасных беларускіх п’ес, даведацца пра розныя формы тэатра, пабачыць культавую візуальную п’есу «Я свободен» Паўла Пражко. Акрамя таго, 23 лістапада пройдзе хорар-чытка п’ес Канстанціна Сцешыка ў Ок16.

Умовы:

Уваход на мерапрыемствы вольны, але для ўдзелу ў коным з мерапрыемстваў неабходна рэгістравацца асобна. Спасылкі для рэгістрацыі тут.