Чатыры тыдні практыкі ў ЗША

Дзяржаўны дэпартамент ЗША запрашае на стажыроўку “Digital Communication Network Exchange Program“.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • журналісты;
  • актывісты ў сацыяльных медыях;
  • лідары грамадзянскай супольнасці;
  • блогеры.

Праграма накіравана на знаёмства з практычнымі навыкамі ў выкарыстанні сучасных камунікацыйных інструментаў для прафесійнай дзейнасці. Усяго запросяць 25 удзельнікаў, якія будуць абраныя праз адкрыты конкурс.

Тэрмін стажыроўкі – з 10 красавіка па 7 мая 2016 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • пражыванне і праца ў адной з наступных краін: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Эстоніі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Малдове, Славакіі, Таджыкістане і Украіне;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • узрост – ад 25 да 40 гадоў.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі, звязаныя з падарожжам і пражываннем, будуць пакрыты за кошт «Digital Communication Network Exchange Program».

Дэдлайн – 15 лістапада 2015 г.

Падаць заяўку і даведацца іншыя падрабязнасці пра стажыроўку можна па спасылцы.