Чэхія і незабыўны досвед

Чэская арганізацыя Hodina H шукае валанцёраў з Беларусі на доўгатэрміновы праект.

Перыяд — з 1 верасня 2016 па 26 чэрвеня 2017 года. Лакацыя — Myslibořice, Чэхія (невялікі населены пункт).

У праекце адначасова возьмуць удзел 12 валанцёраў з 9 краінаў: Францыі, Гішпаніі, Германіі, Партугаліі, Польшчы, Венгрыі, Беларусі, Чэхіі і Украіны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост — ад 18 да 30 гадоў;
  • жаданне працаваць са сталымі людзьмі і дзецьмі;
  • гатоўнасць працаваць з людзмі, якія маюць інваліднасць;
  • валоданне чэскай альбо ангельскай мовамі вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Ролі і абавязкі валанцёраў:

  • дапамога ў суправаджэнні сталых людзей подчас лекавання (50 %);
  • станоўчы ўплыў на сацыяльную інтэграцыю сталых людзей, мясцовых валанцёраў, дзяцей і моладзі (30 %);
  • арганізацыя навучальнай дзейнасці ў пачатковай школе ў Myslibořice (10 %);
  • дапамога ў кармленні, чытанні, шпацырах, зноснах з кліентамі (10 %);
  • удзел у сустрэчах валанцёраў, aцэнка вынікаў навучання падчас праекту, падрыхтоўка Youthpass (5 %).

Фінансавыя ўмовы

Праект фінансуецца праграма ЕЗ «Эразмус+», згодна з якой валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. У межах праекту для валанцёраў таксама арганізуюць базавы курс чэскай мовы.

Як падацца

Для ўдзелу ў праекце неабходна даслаць сваё CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас alisa.karpovich@gmail.com з пазнакай «ЕВС, Чэхія».

Дэдлайн — 5 красавіка 2016 года.

Арганізатары выйдуць на сувязь з абранымі кандыдатамі для Skype-інтэрв’ю не пазней за 25 красавіка.

 

 

 

Глядзіце таксама: