Чытанне п’есы “Левыя дысідэнты”

Калі: 3 лістапада, 19:00

Дзе: Мінск, Куйбышава, 22, 4 ½ паверх (Лабараторыя сацыяльнага тэатра ECLAB)

Уваход свабодны, па рэгістрацыіhttps://goo.gl/forms/mfkNPmRgDIK6IjV42

Аўтары: Алена Шпак і Андрэй Дзічэнка

Акцёры: Яна Русакевіч, Кірыл Машэка, Яўгенія Даўгая

Рэжысёр: Уладзімір Шчэрбань

Што ёсць іерархія, што ёсць ўлада і хто іх канструюе? Што ёсць каханне і ўзаемапавага? Што ёсць самапазнанне, што ёсць ідэалогія, што ёсць індывідуальнасць і ўнікальнасць? Што ёсць свабода волі, што ёсць свабода выбару і ці можам мы сапраўды з імі сутыкнуцца?

Кожны стэрэатып існуе для таго, каб абараніць нас ад небяспекі. Пазней у любой структуры ўлады гэтыя механізмы пачынаюць працаваць, каб кантраляваць адзін аднаго, маніпуляваць адзін адным, забіраць адзін у аднаго ўладу і дэлегаваць адзін аднаму адказнасць. Улада і адказнасць, кропка.

У выніку, аддаючы сваю ўладу іншаму чалавеку ў абмен на бяспеку і камфорт, мы становімся ахвярамі, становімся аб’ектамі, перадаем сваю суб’ектнасць у чужыя рукі, становімся рэтранслятарамі нечай волі, нечыіх жаданняў, нечыіх ідэй. Мы губляем здольнасць да творчасці, і гэтую пустэчу запаўняюць тыя, каму мы гэтую здольнасць перадалі. Ці жадаюць яны гэта рабіць, ці адбываецца гэта добраахвотна? Як такое магчыма, што сістэма абедзве гэтыя пазіцыі спалучаныя з пакутай і ў ёй абодва бакі – прайгралі? Хто наогул тады ў падтрыманні гэтай сістэмы зацікаўлены?

Забіваючы дракона, ці становішся ты цмокам? Як можна застацца сабой, убудоўваючыся ў сістэму, і як можна змяніць сістэму, не убудоўваючыся у яе?