Cхадзіць у кіно і падтрымаць беларускіх рэжысераў-дакументалістаў

Фестываль WATCH DOCS Belarus – 2019 абвяшчае аб сборы сродкаў на прэміі беларускім рэжысёрам-удзельнікам праграмы. Ахвяраванне на платформе talaka.org стане ўваходным квітком на ўсе беларускія паказы і папоўніць фонд прэміі. А жадаючых паразмаўляць з рэжысёрамі асабіста запрашаем на “WATCH DOCS Кava з рэжысёрам”.

Упершыню на пятым юбілейным фестывалі WATCH DOCS Belarus-2019 будзе прадстаўлена праграма фільмаў беларускіх рэжысёраў-дакументалістаў: пяць стужак на тэму свабод і правоў. Па выніках галасавання тры фільма атрымаюць прэміі сімпатыяў гледачоў: Першае месца – 2250 рублёў, другое і трэцяе – па 1250 рублёў. 

Уваход на фільмы беларускай програмы платны. Квіткі можна набыць у касах горада. Але ахвяруючы 16 р. на Талацэ вы адначасова набываеце квіток на ўсе паказы беларускай програмы і папаўняеце фонд прэміі. 

Прэмія мусіць заахвоціць і падтрымаць нашых суайчыннікаў здымаць і далей фільмы на беларускім матэрыяле, звяртаць увагу грамадства на існуючыя праблемы і іх рашэнні. А таксама падзякаваць тым, хто ўжо робіць гэтую няпростую працу! 

Дакументальнае кіно, а тым больш пра правы чалавека – гэта эксклюзіў для немассавага гледача. Гэта, як паглядзець на сябе звонку, убачыць з іншага ракурса нашае грамадства, жыццё і саміх сябе. WATCH DOCS Belarus 2019 выступае за нацыянальную інклюзію ў дакументалістыцы! 

Для аматараў WATCH DOCS Кava у гэтым годзе прапануюць новы фармат: “WATCH DOCS Кava з рэжысёрам”. На працягу лістапада запрашаюць на сустрэчы з рэжысёрамі за кубачкам кавы. Першая сустрэча з рэжысёркай Любоўю Земцовай адбудзецца 5 лістапада у 18.30. Сачыце за івэнтамі: Фейсбук, Вк

Рэжысёры, удзельнікі беларускай праграмы:

Андрэй КУЦІЛА – адзін з найбольш цікавых і прызнаных беларускіх дакументалістаў маладой генерацыі, прызёр і ўдзельнік прэстыжных міжнародных фестываляў у Амстэрдаме, Германіі, Польшчы, Вялікабрытаніі. 

Ігар ЧЫШЧЭНЯ – малады рэжысёр-дакументаліст. Восем гадоў працуе на «Беларусьфільме» і за гэты час стаў аўтарам моцных карцін «Страчаная песня», «Подых Балота», «Першадрук» і іншых. 

Аляксандр СВІШЧАНКОЎ – рэжысёр-дакументаліст, прадзюсар, відэааператар, мантажор. 

 Любоў ЗЕМЦОВА  – рэжысёр –дакументаліст, вучылася ў БДАМ на курсе рэжысуры дакументальнага кіно Міхаіла Жданоўскага, у Варшаве ў Школе Анжэя Вайды на курсе Марцэля Лазіньскага. 

Галіна АДАМОВІЧ – рэжысёр-дакументаліст, сябра Беларускага саюза кінематаграфістаў, перможца шматлікіх міжнародных кінафестываляў

WATCH DOCSміжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека. У Беларусі з 2015 г. Штогод фестываль збірае гледачоў і ўдзельнікаў з усяго свет. Мы гаворым пра актуальныя падзеі сучаснасці і ствараем прастору для іх абмеркавання. Большасць стужак –працы сусветна вядомых рэжысёраў. 

Арганізатар ГА “Звяно”. Кантакты: +37529 7760634, watchdocsbelarus@gmail.com