Community Connections запрашае на 22 супер-дні ў ЗША

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме абмену для прафесіяналаў “Community Connections”.

Калі: 22 дні ў 2019 годзе (розныя перыяды).
Дзе: ЗША.

Удзельнікаў чакаюць:

  • візіты ў амерыканскія арганізацыі падобнага прафесійнага профілю;
  • зносіны з экспертамі і эксперткамi;
  • знаёмства з культурай Амерыкі;
  • удзел у валанцёрскай дзейнасцi;
  • пражыванне ў амерыканскай сям’і;
  • суправаджэнне перакладчыкамі.

1. Укдчэнне людзей з інваліднасцю ў жыццё мясцовых супольнасцяў

Даты праграмы – 5-27 чэрвеня 2019 года

Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 27 лістапада 2018 года. Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 19-20 снежня 2018 года.

Праграма запрашае да ўдзелу лідэр(-аў/-ак) і актывіст(-аў/-ак) грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, мясцовых супольнасцяў і ініцыятыўных груп, прадстаўні(-коў/-ц) дзяржаўных устаноў і мясцовых органаў улады, якія бяруць удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні праектаў.

2. Гарадскі актывізм і ініцыятывы

Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года

Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 21 снежня 2018 года. Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 30-31 студзеня 2019 года.

Праграма запрашае да ўдзелу актывіст(-аў/-ак) мясцовых супольнасцяў, ініцыятыўных груп, грамадскіх арганізацый, цэнтраў гарадскога развіцця і іншых арганізацый, якія з’яўляюцца ініцыятар(к)амі пазітыўных зменаў у гарадскім асяроддзі. Праграма будзе таксама цікавая прадстаўні(-кам/-цам) дзяржаўных устаноў, якія ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння ў гарадах з прыцягненнем грамадзян.

Прыкладамі такой дзейнасці могуць быць праекты, накіраваныя на рэалізацыю канцэпцый эфектыўнага развіцця гарадоў (канцэпцыя зялёных гарадоў, smart city), паляпшэнне якасці гарадскога планавання і кіравання, укараненне сучасных тэхналогій для павышэння камфорту і бяспекі гарадскога асяроддзя, зніжэнне ўздзеяння на клімат і навакольнае асяроддзе, добраўпарадкаванне і рэканструкцыю мясцовых тэрыторый (пад’езд, шматкватэрны дом, мікрараён), стварэнне новых гарадскіх прастораў, а таксама арганізацыя фестываляў добрасуседства і вулiчнага мастацтва, праекты культурнага і эканамічнага развіцця гарадскіх прастораў. Праграма надасць асаблівую ўвагу пытанням развіцця мясцовага самакіравання, прасоўванню ўдзелу жыхароў у працэсах прыняцця рашэнняў, тэхналогіям прыцягнення насельніцтва да актыўнага ўдзелу ў стварэнні і рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця супольнасцяў.

3. Падтрымка і прасоўванне грамадскага актывізму з дапамогай медыяў і інфармацыйна- камунікацыйных тэхналогій

Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года

Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 22 студзеня 2019 года. Папярэднія даты правядзення сумоўяў – люты 2019 года.

Праграма запрашае да ўдзелу журналіст(-аў/-ак) мясцовых і рэспубліканскіх інфармацыйных рэсурсаў і праектаў, якія асвятляюць сацыяльную тэматыку; актыўных удзельні(-каў/-iц) сацсетак, блогер(-аў/-ак) і лідар(-аў/-ак) меркаванняў, якія уздымаюць тэмы, што выклікаюць грамадскі інтарэс; спецыяліст(-аў/-ак) па сувязях з грамадскасцю і каардынатар(-аў/- ак) адвакацыйнай дзейнасці некамерцыйных арганізацый, прадстаўні(-коў/-ц) ініцыятыўных груп і мясцовых супольнасцяў, якія займаюцца асвятленнем мясцовых падзеяў.

Праграма будзе карысная для тых, хто выкарыстоўвае або плануе выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для адвакатавання сацыяльных пытанняў, прыцягнення грамадскай увагі да сацыяльна значных праблем, падтрымкі розных груп насельніцтва ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння, арганізацыі абмеркавання актуальных тэм, вывучэння грамадскай думкі, прыцягнення насельніцтва да актыўнага ўдзелу ў рэалізацыі грамадска важных ініцыятыў.

4. Развіццё прадпрымальніцкіх ініцыятыў у сельскай мясцовасці i малых гарадах

Даты праграмы – 7- 29 жніўня 2019 года

Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 5 лютага 2019 года. Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 20-21 сакавіка 2019 года.

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўні(-коў/-ц) цэнтраў занятасці і развіцця сельскіх тэрыторый, сельсаветаў і мясцовых органаў улады населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва, якая не перавышае 20000 чалавек; грамадскіх арганізацый, якія ажыццяўляюць праекты развіцця сваіх тэрыторый шляхам рэалізацыі прадпрымальніцкіх ініцыятыў; уладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак, аграсядзіб, малых і сярэдніх сялянскіх/фермерскіх гаспадарак, малых прадпрыемстваў; рамеснікаў і іншых асоб, якія займаюцца прадпрымальніцтвам і развіваюць самазанятасць ў сельскай мясцовасці. Праграма прадэманструе удзельні(-кам/-цам) сучасныя тэхналогіі падтрымкі структур сельскага прадпрымальніцтва і развіцця самазанятасці насельніцтва.

5. Сацыяльная адказнасць бізнэсу: супрацоўніцтва прыватнага бізнэсу і грамадскіх арганізацый

Даты праграмы – 4-26 верасня 2019 года

Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 5 сакавіка 2019 года. Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 10-11 красавіка 2019 года.

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўні(-коў/-ц) грамадскіх арганізацый і некамерцыйных устаноў, уладальнікаў/асоб і менеджэр(-аў/-ак) кампаній, кансалтынгавых і маркетынгавых кампаній, прафесійных і бізнэс-асацыяцый, саюзаў прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўні(-коў/-ц) дзяржаўных устаноў і іншых спецыяліст(-аў/-ак), якія займаюцца прасоўваннем канцэпцыі сацыяльнай адказнасці бізнэсу і ўкараненнем яе прынцыпаў у Беларусі. Удзельні(-кі/-цы) праграмы азнаёмяцца з сучаснай філасофіяй сацыяльнай адказнасці бізнэсу і паспяховымі прыкладамі яе выкарыстання амерыканскімі кампаніямі, якія добраахвотна прымаюць абавязкі павышаць дабрабыт грамадства, рэалізуючы адпаведныя падыходы да вядзення бізнэсу і вылучаючы карпаратыўныя рэсурсы. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву грамадскіх арганізацый і бізнэс-кампаній у распрацоўцы і ажыццяўленні стратэгій і праграм карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, накіраваных на ўстойлівае развіццё грамадства.

6. Жанчыны ў бізнэсе

Даты праграмы – 4-26 верасня 2019 года

Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 12 сакавіка 2019 года. Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 24-25 красавіка 2019 года.

Праграма запрашае да ўдзелу жанчын-уласніц і кіраўніц бізнэсу, прадстаўніц менеджменту кампаній, а таксама прадстаўніц грамадскіх арганізацый і цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва, дзейнасць якіх садзейнічае павышэнню дзелавой актыўнасці жанчын і іх занятасці ў бізнэсе, развіццю лідэрскіх якасцяў і рэалізацыі іх дзелавога патэнцыялу, ліквідацыі гендарных стэрэатыпаў і бар’ераў у бізнэс-асяроддзі, пашырэнню магчымасцяў па наладжванні прафесійных сувязяў, стварэнню супольнасці жанчын-прадпрымальніц і інфармацыйнай падтрымкі па прасоўванні гісторый поспеху жанчын у бізнэсе. Праграма азнаёміць удзельніц з лепшымі практыкамі падтрымкі жанчын у бізнэсе, ажыццяўлення ментарскiх праграм; сумеснымі ініцыятывамі жанчын з бізнэсу па развіцці супольнасцяў, эканамічнаму развіццю рэгіёнаў, вырашэнню сацыяльных праблем і ўдзелу жанчын з бізнэсу ў прыняцці рашэнняў.

Больш падрабязнасцей ёсць на сайце.