Cтыпендыя імя Аркадзя Смоліча для выбітных беларусаў

Студэнты беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў запрашаюцца да падачы заявак на атрыманне стыпэндыі імя Аркадзя Смоліча.

Аркадзь Смоліч – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў БНР, загадчык кафедры геаграфіі БДУ, сябра Прэзідыюму Акадэміі навук Беларусі.

Мэта фундатараў – падтрымаць найбольш актыўных беларускіх студэнтаў і студэнтак. Стыпэндыя выдаецца студэнтам за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • навучацца ў вучэбнай установе;
  • з’яўляцца кіраўніком, каардынатарам, адміністратарам грамадскіх альбо сацыяльных ініцыятыў і праектаў, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыяльны фонд на 2018 год складае 1200 BYN. Стыпендыя выдаецца штомесяц у памеры 100 рублёў. Стыпендыяльны фонд збіраецца праз дабрачынныя ахвяраванні.

Дэдлайн падачы заявак – 1 снежня 2017 года.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.