Cтыпендыя Rave шукае аматараў мастацтва

Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва IFA  прапануе стыпендыі для людзей, якія займаюцца мастацтвам, каб падтрымаць іх практычнае падвышэнне кваліфікацыі.

Стыпендыяты атрымаюць магчымасць стажыроўкі ў адной з нямецкіх культурных устаноў у вобласці адукацыйнага мастацтва.

Мэтавыя групы:

  • куратары;
  • рэстаратары;
  • музейныя арганізатары;
  • культурныя мэнэджары.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • пражыванне ў краіне, якая развіваецца;
  • адсутнасць працяглага працоўнага досведу альбо прафесійнага павышэння кваліфікацыі ў Нямеччыне;
  • атрыманая адукацыя, якая скончылася не больш за 5 гадоў таму;
  • узрост – не больш за 40 гадоў;
  • згода адной з нямецкіх некамерцыйных устаноў са сферы адукацыйнага мастацтва прыняць кадыдата;
  • рэкамендацыя з уласнай краіны;
  • валоданне ангельскай альбо немецкой мовай (базавыя веды нямецкай – абавязкова).

Падаць заяўку і дэтальна пачытаць пра ўмовы ўдзелу можна па спасылцы.

Дэдлайн – 15 красавіка 2016 г.

Кантакт – rave-stiftung@ifa.de.